Знайсці
05.12.2022 / 11:19

Тыктокер Некаглай распавёў, што ў расійскай паліцыі яго катавалі і спрабавалі згвалтаваць бутэлькай

Тыктокер Мікалай Лебедзеў, вядомы пад нікам Некаглай, запісаў відэа, дзе распавёў пра катаванні ў аддзеле паліцыі пасля затрымання. Яго расповед пераказвае «Медыязона».

Скрын відэа

З аддзела паліцыі Некаглая павезлі ў Цэнтр часовага ўтрымання замежных грамадзян у пасёлку Сахарава, а затым выправадзілі з Расіі ў Малдову, грамадзянінам якой блогер з’яўляецца.

Гэта гісторыя адбылася з-за пародыі на відэа з расійскім салдатам, які выкідваў з акопа скінутыя з дрона гранаты.

Па словах Лебедзева, 9 лістапада яго даставілі з суда ў АУС па Прэсненскім раёне Масквы, дзе «закрылі ў КПЗ». 

Каля сямі гадзін вечара да яго прыйшлі сілавікі, якія ўдзельнічалі ў затрыманні (іх дакладнае месца службы невядома), і прапанавалі запісаць відэа з прабачэннямі. Малады чалавек кажа, што спачатку аджартоўваўся, але потым прыйшлі супрацоўнікі паліцыі, якія закавалі яго ў кайданкі і павялі на чацвёрты паверх АУС.

Там, у невялікім кабінеце, яго павалілі на зямлю і пачалі збіваць рукамі і нагамі, скакаць на ім. 

Некаглай кажа, што прапаноўваў паліцыянтам па мільёне рублёў, але тыя працягвалі збіваць яго. Спачатку яны здымалі працэс збіцця на смартфон, затым распранулі дагала і запатрабавалі, каб малады чалавек сеў на літровую бутэльку Coca-Cola.Ён адмовіўся, і тады паліцыянты паспрабавалі ўставіць яе сілай, але Лебедзеў працягваў супраціўляцца. 

«Я губляў некалькі разоў прытомнасць на пару секунд», — распавядае ён. Пры гэтым яго стараліся не біць па твары, каб не засталося заўважных слядоў.

У выніку паліцыянты прапанавалі Лебедзеву засунуць бутэльку ў анус самастойна; ён зрабіў выгляд, што робіць гэта. 

«Уся падлога ў маёй крыві, маёй ванітах, я бляваў ад стрэсу, ад шоку, ад удараў па нырках, па жываце, уся галава была акрываўленая ад удараў па патыліцы, ад таго, што я драпаўся аб шафу», — апісвае ён той вечар і паказвае даведку з траўмапункта з дыягназам: «Множныя гематомы, ранкі валасістай часткі галавы, твару, шыі, верхніх і ніжніх канечнасцяў».

Зняўшы эпізод з бутэлькай на відэа, паліцыянты прымусілі яго запісаць ролік з выбачэннямі, затым прынеслі брытву і нажніцы. Валасы на галаве Некаглая спачатку проста вырывалі рукамі, затым сталі галіць, пакідаючы парэзы.

Лебедзева, які меў грамадзянства Малдовы, затрымалі ў Маскве 9 лістапада. У той жа дзень яго аштрафавалі з-за «парушэння правілаў знаходжання» (частка 3.1 артыкула 18.8 КаАП). Пазней з'явілася відэа з выбачэннямі, на якім Некаглай з паголенай галавой кажа, што «адчувае сябе, як жывёла». 24 лістапада яго выправадзілі з краіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31