Знайсці
05.12.2022 / 12:04 12

Лукашэнка расказаў, як ратаваў ад кавіду загадкавую жанчыну са Шклова

Лукашэнка папярэдзіў міністра здароўя Дзмітрыя Піневіча, што ў найбліжэйшы час будзе створана мабільная група «абсалютна незалежных ад яго людзей, спецыялістаў, якія правераць і сістэму аховы здароўя, і выбарачна нечакана правераць бальніцы».

Ілюстрацыйнае фота. Мінск, 6-я бальніца. 27 лістапада 2020 года

Ён распавёў гісторыю пра жанчыну, якая першапачаткова трапіла ў бальніцу ў Шклоўскім раёне і знаходзілася пры смерці. Дзякуючы ўмяшанню Лукашэнкі яе ўдалося выратаваць, і цяпер ужо яе жыццю нічога не пагражае.

«У шклоўскай бальніцы я яе практычна выцягнуў з морга. Сёння яна адключаная ад апарата ШВЛ. Дынаміка, кажуць, дай бог, каб так і далей было, нядрэнная», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Паўстае пытанне, Дзмітрый Леанідавіч, ці трошкі вас панесла ў сістэме і вас як міністра і вы лечыце толькі там, дзе трэба лячыць? Ці вы будзеце лячыць людзей так, як я ад вас заўсёды патрабаваў? Мяне гэта вельмі насцярожвае. Начальнікі, яшчэ хтосьці… Вось тут вы лечыце. А людзі больш простыя, дзесьці там у нейкіх раённых бальніцах… Ну ёсць там ФАП. Ходзіць фельчар. Яйка дадуць, выпіць сто грам дадуць, як у былыя часы, я гэта назіраў, добра. Не — нічога», — сказаў Лукашэнка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Паляшук / адказаць
05.12.2022
Не такая гэтая жанчына простая, што аж да лукі дайшлі, каб падлячыцца. Шклоўскі блат у працы. А што ж іншых простых людзей не ўратавалі, ды яшчэ і абражаў пасля смерці, дактароў прымушалі распіскі аб неразгалошванні даваць, статыстыку захворванняў і смяротнасці дагэтуль хаваюць? Карацей, галоўнае падчас праверкі - не выйсці на сябе.
0
відьмаявідьма / адказаць
05.12.2022
Паляшук, а я ведь еще до 20 намекала на сталинское "дело врачей"...
но столь одаренного историка история разве учит?


0
відьмаявідьма / адказаць
05.12.2022
Макей был звоночек...
в теории заговора и т.п. я не верю. (все поняли наверное уже?)

почему Макей не захотел обращаться за помощью?
у меня есть догадка. и, скорее всего, она верна
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31