Знайсці
05.12.2022 / 12:13РусŁacБел

Мінчука, якога ўтрымлівалі на Акрэсціна амаль тры месяцы, цяпер будуць судзіць за каментары

У Мінскім гарадскім судзе 12 снежня будзе разглядацца крымінальная справа супраць 36-гадовага Віталя Енаровіча. Суддзя Вера Галоўкава будзе судзіць яго паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Віталя затрымалі ў сакавіку, але яго былы сукамернік з ЦІП на Акрэсціна распавёў праваабаронцам, што яго ўтрымлівалі на «сутках» яшчэ ў чэрвені, піша «Вясна».

Відэа з Віталём з'явілася на праўладных тэлеграм-каналах 21 сакавіка 2022 года. Паведамлялася, што мужчына нібыта ўдзельнічаў у паслявыбарных пратэстах, а таксама пакідаў абразлівыя каментары ў дачыненні да міліцыянтаў, беларускіх і рускіх вайскоўцаў. Больш пра лёс Віталя праваабаронцам не было вядома нічога.

Нядаўна былы арыштант ЦІП на Акрэсціна распавёў пра свайго сукамерніка:

«Ён сядзеў на той час ужо пятую ці шостую адміністрацыйку, не выходзячы на волю. Уявіце: чэрвень, а чалавек з зімовай вопраткай, ботамі, ні разу не падстрыжаны за ўвесь гэты час. Але ў той жа час — ніякай тугі, пазітыўны, на правах старажыла ўжо падтрымлівае парадак».

Мужчына звяртае ўвагу на праблему, што некаторыя людзі ў ЦІП на Акрэсціна ўтрымоўваюцца месяцамі без перадач:

«На «Валадарцы» ёсць перадачы. На Акрэсціна ж людзі ў адных майтках і шкарпэтках месяцамі сядзяць. Я бачыў чалавека ў шкарпэтках, у якіх няма падэшваў — пара нітак толькі».

Яшчэ адзін сукамернік Віталя — ужо з ІЧУ на Акрэсціна — распавёў, што ў межах крымінальнай справы ў ІЧУ мужчыну перавялі 11-12 чэрвеня. Да гэтага часу, прыкладна з 21 сакавіка, ён утрымліваўся ў ЦІП — два з паловай месяцы. 

«На той момант пра яго чулі ўсе і распавядалі ізноў прыбылым, што «на ЦІПе ёсць чалавек, які сядзіць ужо амаль тры месяцы без выхаду!» Трымаўся бадзёра, быў, так бы мовіць, душой камеры. Вынаходзіў увесь час нешта. Навучыў, як можна стрыгчы валасы і бараду пры дапамозе лыжак! Выглядае… Усе мы там не вельмі выглядалі, але ён горш, усё ж такі ўжо тры месяцы».

Напрыканцы чэрвеня яго перавялі ў СІЗА-1. Цяпер у раскладзе судоў з'явілася інфармацыя аб працэсе Енаровіча. Мужчыну будуць судзіць паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса. Справу будзе разглядаць суддзя Вера Галоўкава.

У Віталя 18 снежня дзень народзінаў — павіншуйце і падтрымайце яго.

Падтрымаць вязня можна лістамі, тэлеграмамі, пасылкамі, грашовымі пераводамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Віталь Леанідавіч Енаровіч

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
28
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930