Знайсці
05.12.2022 / 12:27

Раней айфоны, а цяпер адзенне. Што шукалі беларусы на «Куфры» восенню

«Куфар» прааналізаваў пошукавыя запыты сваіх карыстальнікаў за восеньскія месяцы і даведаўся, якія пакупкі цікавілі беларусаў больш за ўсё.

Традыцыйна вельмі папулярны запыт iPhone у восеньскім рэйтынгу заняў толькі трэцяе месца.

А больш за ўсё карыстальнікі «Куфра» цікавіліся таварамі з катэгорыі «Мода і стыль» — менавіта яны занялі першыя тры месцы. У ТОП-30 пошукавых запытаў больш за палову датычаць менавіта рознага адзення і брэндаў, якія яго вырабляюць.

Акрамя таго, сярод лідараў апынуліся катэгорыі тавараў «Мэбля» (канапа, стол, шафа, ложак, кухня), «Бытавая тэхніка» (халадзільнік, тэлевізар) і «Нерухомасць» (кватэра).

Натуральна, прасочваецца і сезонная цікавасць карыстальнікаў «Куфра». У кастрычніку ў топе пошуку быў запыт «паліто», а ў лістападзе — яшчэ і «пухавік», «дублёнка» і «санкі».

Самым папулярным аўтабрэндам восені на «Куфар Аўта» стаў Volkswagen. Яго канкурэнт Audi саступіў зусім няшмат, выйграўшы рэгіянальныя рэйтынгі пераваг у Брэсцкай і Гомельскай абласцях. А трэцяе месца заняў яшчэ адзін нямецкі аўтавытворца — BMW.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31