Знайсці
05.12.2022 / 12:511РусŁacБел

Рыбак праваліўся пад лёд, яго палез ратаваць сын і таксама праваліўся. А затым праваліўся і відавочца

Здарэнне адбылося ў нядзелю ў Палачанах Маладзечанскага раёна.

Фота: МНС

— Падраздзяленні МНС пад'ехалі да вадаёма з абодвух бакоў, — распавёў ратавальнік Андрэй Монід. — Як нам стала вядома, адразу праваліўся бацька, а сын паспрабаваў яго выратаваць і сам трапіў у палонку. Там жа апынуўся і відавочца, які хацеў дапамагчы. Калі мы прыбылі, у вадзе знаходзіўся толькі адзін рыбак, выратавальнай камізэлькі на ім не было. Надзеўшы спецыяльныя касцюмы, мы ўзялі выратавальны круг і вяроўку і дапамаглі дастаць мужчыну. Палонка знаходзілася за 15 метраў ад берага.

Двое рыбакоў з папярэднім дыягназам «агульнае пераахаладжэнне» дастаўлены ў бальніцу. Трэці пацярпелы пасля агляду медыкамі ад шпіталізацыі адмовіўся.

Усяго за выхадныя ў Беларусі праваліліся пад лёд сем чалавек, двое загінулі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
2
0
Гэтак і жывем/адказаць/
05.12.2022
Гэны гэнага пхнуў, гэны паваліўся (праваліўся), гэны покуль уставаў, гэны ужо........
Цяпер у атаченьні нелегітымнага, гэтакая ж валтузьня, пачыначаю з макея.
Ім трэба МНС трымаць пад кабінетамі, каб адкачаць пасьпелі.
Цікава, што і каму, шайгу прывозіў і ці ведае пра гэта МНС, каб паспелі ратаваць ???
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930