Знайсці
05.12.2022 / 13:139РусŁacБел

«Аплявуха Расіі, супастаўная з выбухам на Крымскім мосце». Аналітык пракаментаваў атакі на расійскія вайсковыя аэрадромы

Палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман пракаментаваў атакі дронамі-камікадзэ авіябаз у Дзягілеве (Разанская вобласць) і Энгельсе (Саратаўская вобласць), дзе базуюцца расійскія стратэгічныя бамбавікі.

 

Выбух у Энгельсе. Скрыншот з відэа

«Рэч тут не толькі ў тым, што гаворка ідзе аб цэлях, якія за сотні кіламетраў ад фронту. У Энгельсе размешчана галоўная база стратэгічнай авіяцыі РФ. І гэта аплявуха Расіі, супастаўная з выбухам на Крымскім мосце, а можа быць, нават і больш звонкая», — піша ён.

Сёння ранкам два самалёты Ту-95 былі пашкоджаныя ў выніку атакі дронамі на авіябазе «Энгельс-1» у Саратаўскай вобласці. Адначасова адбыўся магутны выбух на аэрадроме ў Разані. Быў пашкоджаны як мінімум адзін самалёт. Паводле афіцыйных звестак, загінулі тры чалавекі, яшчэ шэсць пацярпелі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Бововнятко/адказаць/
05.12.2022
если часто запускать что-то в воздушное пространство, то оно может вернуться на пункты базирования.
2
Алекс/адказаць/
06.12.2022
Пора показать ущербным, что они делают в Украине. Надо бомбить их инфраструктуру.
0
Герман/адказаць/
06.12.2022
Крындец теперь даже не подкрадется, а так придет, что слово ...опа мягенько звучать будет
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера