Знайсці
05.12.2022 / 14:2610РусŁacБел

Лепс зладзіў бойку на вуліцы ў Санкт-Пецярбургу. Пацярпелы дабіўся крымінальнай справы

Расейскі спявак і заўзяты прыхільнік расійскай агрэсіі ва Украіне Грыгорый Лепс зладзіў бойку каля бара ў Санкт-Пецярбургу. Па факце інцыдэнту заведзена крымінальная справа.

Канфлікт здарыўся пасля канцэрту ў Лядовым, дзе ён псіхануў, шпурнуў мікрафон на падлогу і сышоў са сцэны. Пасля гэтага музыка паехаў у бар. Там ён счапіўся з адным з наведвальнікаў — 39-гадовым Дзмітрыем.

Адвакат пацярпелага распавёў, з чаго пачаўся канфлікт. Паводле яго слоў, «офісны клерк» Дзмітрый спакойна адпачываў, гуляў у нарды і рабіў свае невялікія стаўкі — пакуль не прыйшоў артыст і не захацеў «згуляць па-буйному». У «простага чалавека», як запэўнівае прадстаўнік пацярпелага, не было такіх грошай, і ён папрасіў даць яму дагуляць спакойна, але абураны Лепс нібыта зняў свае акуляры і пайшоў у атаку.

Мужчыны выйшлі на вуліцу разам з сек'юрыці артыста. Там Лепс працягнуў весці сябе агрэсіўна. Мяркуючы па апублікаваным роліку, спявак, скачучы за спінамі ахоўнікаў, выказваў абразы ў адрас другога ўдзельніка канфлікту. Затым ахоўнік Лепса нечакана ўдарыў Дзмітрыя кулаком у твар. Пасля таго як мужчына ўпаў на тратуар, да яго падбег Лепс і ўдарыў нагой, а потым рукой.

У выніку Дзмітрый звярнуўся ў бальніцу. У мужчыны дыягнаставалі пералом носа і удар каленнага сустава.

Shot паведамляе, што па факце бойкі Рыгора Лепса ўзбуджаная крымінальная справа за наўмыснае прычыненне лёгкай шкоды здароўю з хуліганскіх памкненняў.

Сёння стала вядома, што крымінальная справа заведзена па артыкуле 115 УК РФ (Наўмыснае прычыненне лёгкай шкоды здароўю, якое выклікала кароткачасовае расстройства здароўя або нязначную ўстойлівую страту агульнай працаздольнасці).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Пеця/адказаць/
05.12.2022
Реал Нейм, дзе там памахалiсь, здаравеннае пудзiла з пад цiшка ударыла у твар ударам якога не чакалi спецыяльна каб зламаць нос, а пьяная мярзота потым бегала дабiвала нагамi, гэта не мужык нават, лайно. Гэта не бой, а звычайны напад адмарожаных гопнiкау у падваротне
0
Паляшук/адказаць/
05.12.2022
Далейшы маршрут лепса: калонія - ПВК - палон - абмен - кувалда - рюмка водки на столе, прикрытая хлебушком. Хаця найхутчэй абыйдзецца буйным штрафами.
0
никнейм/адказаць/
05.12.2022
интересно, устроят местные жители ему аншлаг ему в минске?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера