Знайсці
05.12.2022 / 17:247РусŁacБел

Пуцін падпісаў закон аб поўнай забароне прапаганды ЛГБТ у Расіі

«Гей-прапаганда» была забароненая ў Расіі з чэрвеня 2013 года — але толькі «сярод непаўналетніх». Новым законам расійскія ўлады істотна пашырылі спіс абмежаванняў. З гэтага часу «прапагандаваць» і «навязваць» аднаполыя адносіны нельга ні дзецям, ні дарослым — і гэта датычыць у тым ліку фільмаў, кніг, рэкламы, тэлебачання і сацыяльных сетак.

 

Дакумент прадугледжвае забарону прапаганды «нетрадыцыйных адносін», педафіліі, змены полу сярод падлеткаў у інтэрнэце, СМІ, кнігах, кіно і рэкламе. Акрамя таго, згодна з законапраектам, за прапаганду ЛГБТ магчыма выдварэнне іншаземца з Расіі.

Караць за «прапаганду» ЛГБТ будуць штрафам да 400 тысяч рублёў для грамадзян, да 800 тысяч для службовых асоб і да 5 млн расійскіх рублёў для юрыдычных асоб. 

За распаўсюджанне сярод непаўналетніх «інфармацыі, якая дэманструе нетрадыцыйныя сэксуальныя адносіны, альбо здольнай выклікаць у іх жаданне змяніць пол», прапануецца штрафаваць грамадзян на суму да 200 тысяч рублёў, службовых асоб — да 400 тысяч, юрыдычных асоб — да 4 млн.

Раней законапраект аб забароне «прапаганды ЛГБТ» быў прыняты Дзярждумай у першым чытанні 27 кастрычніка. У працэсе абмеркавання дэпутаты прапаноўвалі ўвесці не толькі адміністрацыйную, але і крымінальную адказнасць за паўторныя парушэнні, але гэтая папраўка была адхіленая.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Фил Короллов/адказаць/
05.12.2022
Российское телевидение останется без работы,там только этим и занимаются.
0
Алек. Ру/адказаць/
05.12.2022
Ну канешне, у Расеі ж больш праблем няма...
0
Які гамон/адказаць/
05.12.2022
А як жа папЫ?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера