Знайсці
05.12.2022 / 17:41

На будаўніцтве комплексу «Мінск Свет» рабочы ўпаў з вышыні

Чарговае надзвычайнае здарэнне адбылося сёння на будаўнічым аб'екце ў жылым комплексе «Мінск Свет». Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік Мінскага ўпраўлення Следчага камітэта Кацярына Гарлінская, ноччу 5 снежня пацярпеў 57-гадовы арматуршчык.

Мужчына выконваў работы на вышыні другога паверха, пры пераходзе на суседнюю секцыю ён адшпіліў страховачны трос і ўпаў з вышыні. Рабочы атрымаў цялесныя пашкоджанні, ён шпіталізаваны.

На месцы здарэння следча-аператыўная група праводзіць агляд і апытанне відавочцаў. Пакуль крымінальная справа не заведзеная — Следчы камітэт праводзіць праверку ўсіх абставін таго, што адбылося.

Гэта ўжо далёка не першае надзвычайнае здарэнне на будаўніцтве «Мінск Свету». Толькі ў 2022 годзе там зарэгістраваныя 4 выпадкі вытворчага траўматызму, тры з якііх скончыліся смерцю пацярпелых будаўнікоў. У 2021 годзе таксама было 4 такія выпадкі, з якіх два — са смяротным вынікам.

Суд па факце аднаго з такіх выпадкаў, які адбыўся ў снежні мінулага года, завяршыўся некалькі месяцаў таму. Вінаватым у смерці рабочага, які ўпаў з 16-га паверха, прызналі галоўнага інжынера будаўнічай арганізацыі, якому прызначылі 2,5 года «хатняй хіміі». На думку суда, ён не забяспечыў належнай бяспекі правядзення работ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28