Харватыя па пенальці выбіла Японію. Харвацкі брамнік адбіў тры ўдары!
Асноўны і дадатковы час скончыўся з лікам 1:1. А ў серыі пенальці харваты былі мацнейшымі. Прычым іх варатар Дамінік Лівакавіч адбіў тры ўдары!
Дамінік Лівакавіч. Фота: Luca Bruno / AP
Асноўны час скончыўся з лікам 1:1. У канцы першага тайма гол забіў Дайдзэн Маэду. Але на 55-й хвіліне Іван Перышыч лік зраўняў. Дадатковы час галоў не прынёс.
А ў серыі пенальці ўдача ўсміхнулася харватам. Прычым іх варатар Дамінік Лівакавіч адбіў тры ўдары з чатырох (3:1 па пенальці).
У чвэрцьфінале харваты ў пятніцу згуляюць з пераможцам матча Бразілія — Карэя, які пачнецца сёння ў 22:00.
У аўторак на мундыялі пройдуць заключныя матчы 1/8 фіналу: Іспанія — Марока (18:00) і Партугалія — Швейцарыя (22:00).
Дзве пары чвэрцьфіналістаў ужо вядомыя: Аргенціна — Нідэрланды, Англія — Францыя.





