Знайсці
05.12.2022 / 20:442РусŁacБел

«За кожную песню ім даюць па 15 сутак». Што адбываецца з музыкамі TOR BAND

«Радыё Свабода» даведалася, што цяпер адбываецца з музыкамі гурта TOR BAND Дзмітрыем Галавачом і Яўгенам Бурло, якія былі затрыманыя 28 кастрычніка і дагэтуль не выйшлі на волю. Як стала вядома, музыкаў трэці раз запар пакаралі арыштам на 15 сутак.

Выступ гурта TOR BAND у 2020 годзе

«Ім за кожную песню даюць па 15 сутак. Ходзяць чуткі пра крымінальную справу, але пакуль яе няма, наколькі я ведаю. У Рагачове цяпер «трасуць» людзей, якія здымаліся ў кліпах TOR BAND. Пераважна праводзяць прафілактычныя гутаркі. Некаторых затрымліваюць, калі знаходзяць падпіскі на «экстрэмісцкія» каналы. У дзяржаўных арганізацыях і на прадпрыемствах былі сходы. Людзей папярэджвалі, каб прыбралі ў сацыяльных сетках TOR BAND, спасылкі на іх, рэпосты. Пагражалі арыштамі», — расказала крыніца «Свабоды».

Іншы суразмоўца паведаміў, што «некага наверсе» раз'юшыла песня «Бацька». У кліпе на яе здымаліся прыкладна сто чалавек.

«Іх цяпер шукаюць, апытваюць. Шукаюць хоць што, хоць якія падпіскі на «экстрэмізм», — паведаміла крыніца «Свабоды».

Арыштаваных музыкаў надалей трымаюць у Рагачоўскім ІЧУ. Іх трэці 15-дзённы тэрмін мае скончыцца 13 снежня.

Чытайце таксама:

Песня Tor Band «Мы не народзец» стала настолькі народнай, што пад яе запісваюць тыктокі нават лукашэнкаўцы ВІДЭА

Разам з музыкамі Tor Band быў затрыманы фатограф, які здымаў для іх кліпы

Сілавікі завалодалі акаўнтамі гурта Tor Band і выдалілі ўсе кліпы з мільёнамі праглядаў

Пяць фактаў пра гурт Tor Band, удзельнікаў якога затрымалі ў Рагачове з сем'ямі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
24
0
Belarus2020 /адказаць/
05.12.2022
Трэба як мага шырэй распаусюджваць кампазіцыі TorBand, расказваць пра іх, спяваць, вучыць на памяць. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
0
Per aspera /адказаць/
05.12.2022
Зайдзіце на афіцыйную старонку групы. У Youtube ў пошуку набірайце: Tor Band Бацька Будзе старонка групы з 7млн972тыс праглядаў, кліп Бацька. Астатні кантэнт выдалены. Але можна паласкаць усё анонсы на кампазіцыі Tor Band, што выдасць Ютуб, пакінуць каментар. Падпісацца на старонку. Гэта дапаможа старонцы стаць папулярнай і не згубіцца, калі адновіцца напаўненне кампазіцыямі!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930