Знайсці
05.12.2022 / 21:524РусŁacБел

Мінабароны Расіі пацвердзіла атаку на аэрадромы ў Разанскай і Саратаўскай абласцях

Паведамляецца, што дроны нібыта былі збітыя СПА, але пры гэтым загінулі трое вайскоўцаў, чацвёра параненыя.

«Кіеўскім рэжымам у мэтах вывядзення са строю расійскіх самалётаў далёкай авіяцыі былі здзейсненыя спробы нанясення удараў рэактыўнымі беспілотнымі лятаючымі апаратамі савецкай вытворчасці па вайсковых аэрадромах «Дзягілева» ў Разанскай вобласці і «Энгельс» Саратаўскай вобласці», — гаворыцца ў паведамленні расійскага вайсковага ведамства.

Атака на расійскія вайсковыя аэрадромы адбылася зранку 5 снежня. Паведамлялася, што пад Разанню загінулі тры чалавекі, а шасцёра пацярпелі. Таксама быў пашкоджаны самалёт. У Саратаўскай вобласці, як гаварылася, пашкоджанні атрымалі два бамбавікі-ракетаносцы Ту-95, а два вайскоўцы былі параненыя. 

У адказ расіяне сёння каля 15-й гадзіны ўдарылі ракетамі па Украіне.

Чытайце таксама:

Новая ракетная атака на Украіну

Беспілотнік атакаваў авіябазу ў глыбіні Расіі. Пашкоджаныя стратэгічныя бамбавікі

«Аплявуха Расіі, супастаўная з выбухам на Крымскім мосце». Аналітык пракаментаваў атакі на расійскія вайсковыя аэрадромы

На аэрадроме пад Разанню выбухнуў бензавоз. Быў пашкоджаны самалёт 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Вадя/адказаць/
05.12.2022
Ага ,я понимаю так ,что целились в аеропланы ,а имели ввиду Кремль. У них получилось ,они готовы повторить...Кое-кого там опять нужно извлекать из хрустального ящика и эвакуировать.
0
народная/адказаць/
06.12.2022
Походу кто-то в бункере сдох
0
Паляшук /адказаць/
06.12.2022
a.hto.tam.idze, яны ўжо змірыліся з пераходам у Азіяцкую канфедэрацыю, будуць адграбаць цяпер ад 1/8-фіналістаў японцаў, карэйцаў, аўстралійцаў, гуляючы па нулях з узбекамі ды таджыкамі, як у нядаўніх таварыскіх матчах, і, канечне, годна саступаючы кітайскай зборнай, каб Сі не злаваўся і спраўна пампаваў газ ды вывозіў лес з Сібіры. А ўчорашні прылёты па стратэгічных аэрадромах- гэта як Юрась Жаўноў ад сваёй брамы тбіліскаму Дынама пры ўводзе мяча з рук забіў у свой час, - вельмі эфектна! Ці гол Шэвы/Філімонава-1999. Ці як бразільцы ў 1/8: вы трапіце ў нас ракетамі, колькі зможаце, а мы па вашым лятаючым металаломе - колькі захочам.)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера