Знайсці
06.12.2022 / 08:205РусŁacБел

ЗША таемна паменшылі дальнабойнасць украінскіх HIMARS

Як піша са спасылкай на неназваных чыноўнікаў амерыканскае выданне Wall Street Journal, Злучаныя Штаты таемна мадыфікавалі ракетныя комплексы HIMARS, якія яны пастаўляюць Украіне, каб знізіць іх дальнабойнасць.

Такая мера засцярогі, на думку адміністрацыі Байдэна, была неабходная, каб знізіць рызыку эскалацыі канфлікту з Расіяй, калі ўкраінскае войска вырашыць прымяніць амерыканскія ракетныя сістэмы для нанясення ўдараў па расійскай тэрыторыі.

У агульнай колькасці ЗША паставілі ва Украіну 20 комплексаў HIMARS і вялікую колькасць ракет са спадарожнікавым навядзеннем радыусам дзеяння каля 75 км. Гэтыя ракеты пад назвай GMLRS актыўна прымяняюцца для ўдараў па расійскіх складах боепрыпасаў, транспартных сетках і камандных пунктах на акупаванай тэрыторыі Украіны. Аднак з-за спецыяльных мадыфікацый баявыя комплексы HIMARS не могуць выкарыстоўвацца для прымянення магутных ракет ATACMS, якія здольныя знішчаць цэлі на адлегласці да 300 км.

ЗША ў любым выпадку не пастаўляюць ва Украіну ракеты ATACMS, аднак мадыфікацыі ўсё роўна былі зробленыя на той выпадак, калі Кіеў змог бы набыць ATACMS у трэціх краін. Больш за тое, перададзеныя Украіне сістэмы HIMARS наогул не могуць выкарыстоўваць ніякія іншыя ракеты, акрамя GMLRS, нават калі б Кіеў змог сам стварыць або закупіць такія боепрыпасы.

Пентагон не раскрывае падрабязнасці аб тым, якія менавіта мадыфікацыі былі зробленыя для ўкраінскіх сістэм, вайскоўцы толькі пацвярджаюць, што гэта тычыцца і праграмнага забеспячэння, і механічных частак.

«З меркаванняў аператыўнай бяспекі мы не каментуем публічна канфігурацыю баявых сістэм, якія перадаюцца нашым саюзнікам і партнёрам, — заявіў у сувязі з гэтым прадстаўнік Пентагона брыгадны генерал Патрык Райдэр. — Але ЗША працягнуць даваць Украіне сродкі, неабходныя для процідзеяння расійскай агрэсіі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
9
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
37
2
президентутка/адказаць/
06.12.2022
{імя}, жонцы сваёй прыказвайце, а не мне.
вы, як ябацька (а можа ябацька і ёсць) - тыя таксама казалі - якая табе справа? не лезь не ў сваю справу і т.п. 
0
{імя}/адказаць/
06.12.2022
президентутка, якая вам справа да сродкаў суседняй краіны? Вы лепей сачыце куды/каму ідуць вашыя падаткі - а яны як раз й ідуць на ябацек.
0
президентутка/адказаць/
07.12.2022
{імя}, карацей ваш пасыл - "у миску сваю глядзі і маўчы"? ну дык пытаю (другі раз) - чым вы адрозніваецеся ў такім разе ад ябацек?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930