Знайсці
06.12.2022 / 10:302РусŁacБел

​​У Бярозе звальняюць былога дырэктара, які адмовіўся везці настаўнікаў на лукашэнкаўскі мітынг 16 жніўня 2020 года

Праваабаронцам стала вядома, што ў Бярозе не працягваюць кантракт настаўніку вышэйшай катэгорыі, навукоўцу, «Выдатніку адукацыі», вялікаму аматару беларускай мовы і літаратуры, выкладчыку-метадысту, лектару курсаў перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі для настаўнікаў пры Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя Пушкіна Мікалаю Жуковічу.

Ён аўтар школьных падручнікаў па беларускай літаратуры для пачатковых і сярэдніх класаў.

Мікалай Жуковіч 26 гадоў працаваў дырэктарам 1-й школы горада Бяроза, выкладаў беларускую мову і літаратуру, займаўся навуковай дзейнасцю, быў аўтарам метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў, арганізоўваў сустрэчы з культурнымі дзеячамі для сваіх вучняў.

Мясцовыя звязваюць скасаванне працоўных адносін з падзеямі жніўня 2020 года. Тады Мікалай Жуковіч адмовіўся ад удзелу ў фальсіфікацыі выбараў, а пасля і наогул адмовіўся везці групу настаўнікаў у Мінск на праўладны мітынг 16 жніўня 2020 года. Пасля гэтага ён быў пазбаўлены пасады дырэктара і заняў пасаду намесніка дырэктара. Па непацверджанай інфармацыі, аддзел адукацыі Бярозаўскага райвыканкама прыняў рашэнне не працягваць кантракт з дасведчаным настаўнікам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
32
1
Паляшук/адказаць/
06.12.2022
Павагі да Мікалая Васільевіча гэты прыкры факт дыскрымінацыі толькі дадасць. Калі з пасады дырэктара здымалі, быў збор подпісаў у падтрымку, магчыма з-за гэтага і не звольнілі адразу, а намеснікам зрабілі. Добры для ўлады (райана) быў, калі па ўсіх мясцовых заводах бегаў і спонсарскія грошы, абсталяванне ці прадукты для сталоўкі прасіў, будынак рамантаваў і тэрыторыю парадкаваў. Аддзячылі. Нічога, сумленны чалавек сабе месца знойдзе.
06.12.2022
Паляшук, место найдет? Только не в лукашистком клоповнике. Наверняка в базе уже. Работу будет найти сложно. Говоришь на родном языке? Преступник. Против богоизбранного? Преступник. Мрак
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930