Знайсці
06.12.2022 / 11:067РусŁacБел

NYT: Расійскія крылатыя ракеты былі вырабленыя зусім нядаўна, нягледзячы на ​​санкцыі

Некаторыя з крылатых ракет, якія Расія запусціла па цывільнай інфраструктуры Украіны ў канцы лістапада, былі вырабленыя праз некалькі месяцаў пасля таго, як Захад увёў санкцыі, закліканыя пазбавіць Маскву кампанентаў, неабходных для вытворчасці гэтай зброі, піша New York Times.

Да такіх высноў прыйшлі эксперты Conflict Armament Research — незалежнай групы з Вялікабрытаніі, якая ідэнтыфікуе і адсочвае зброю і боепрыпасы, якія выкарыстоўваюцца ў войнах. Незадоўга да лістападаўскага расійскага ракетнага абстрэлу ў Кіеў па запрашэнні ўкраінскіх уладаў прыбыла невялікая група экспертаў.

Яны вывучылі абломкі крылатых ракет Х-101, якія прывялі да маштабных адключэнняў электраэнергіі ва Украіне. Паводле справаздачы групы, апублікаванай у панядзелак, адна з ракет была вырабленая гэтым летам, выраб яшчэ адной завяршыўся пасля верасня, пра што сведчыць маркіроўка на ёй.

Па словах аднаго з экспертаў Conflict Armament Research, той факт, што Расія працягвае вырабляць такія перадавыя кіраваныя ракеты, як Х-101, сведчыць пра тое, што Масква знайшла спосабы набываць паўправаднікі і іншую тэхніку, нягледзячы на ​​санкцыі, ці што ў яе былі значныя запасы кампанентаў да пачатку вайны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
27
0
Лелик/адказаць/
06.12.2022
Это говорит о том,что запасов ракет нет и работают "с колес"
1
Максим Дизайнер/адказаць/
06.12.2022
Накупили на 20 лет вперед. Все планировалось на за годы до начала.
1
Мойша/адказаць/
06.12.2022
Лелик, а яшчэ гэта кажа пра тое што рэальна ім начхаць на санкцыі. Можна бачыць непрыемную але праўду, а можна жыць у ружовых акулярах як неверагоднае насельніцтва і верыць што вось-вось і вось-вось і мы пераможам але ўсе не перамагаем бо нешта не надыходзіць гэтае вось-вось.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930