Знайсці
06.12.2022 / 13:212РусŁacБел

«Дождь» вырашыў атрымаць ліцэнзію ў іншай краіне

Тэлеканал «Дождь» пасля пазбаўлення ліцэнзіі на вяшчанне ў Латвіі працягне працу ў YouTube, але плануе атрымаць новую ліцэнзію ўжо ў іншай краіне, паведаміла РБК гендырэктар тэлеканала Наталля Сіндзеева.

«Працягнем працаваць у YouTube. Выключымся з кабельных сетак часова. Страцім грошы. Будзем атрымліваць новую ліцэнзію ў іншай краіне», — паведаміла Сіндзеева.

«Дождь» спыніць вяшчанне ў кабельных сетках 8 снежня, рашэнне аб адкліканні ліцэнзіі прыняла Нацыянальная рада па электронных СМІ Латвіі. У Латвію тэлеканал пераехаў гэтым летам пасля блакавання ў Расіі.

Пастанову аб ануляванні ліцэнзіі «Дождя» ў Латвіі прынялі пасля скандалу, які пачаўся праз словы журналіста тэлеканала Аляксея Карасцялёва. 1 снежня ў выпуску праграмы «Тут і цяпер» Карасцялёў звярнуўся да гледачоў і папрасіў дзяліцца з каналам інфармацыяй аб праблемах у расійскай арміі. «Мы спадзяёмся, што многім вайскоўцам у тым ліку мы змаглі дапамагчы, напрыклад, з абсталяваннем і проста элементарнымі выгодамі на фронце», — сказаў ён. Гэтыя словы ў Латвіі інтэрпрэтавалі як падтрымку расійскай арміі «Дождем», хоць і сам журналіст, і тэлеканал гэтую версію зняпраўдзілі. Кіраўніцтва тэлеканала назвала выказванне непрымальным і спыніла супрацоўніцтва з Карасцялёвым.

Акрамя слоў журналіста ва ўладаў Латвіі былі і іншыя прэтэнзіі да працы тэлеканала — ён атрымаў штраф праз паказ карты з Крымам у складзе Расіі. Таксама тэлеканал абвінавачвалі ў незабеспячэнні гукавой дарожкі на нацыянальнай мове.

«Я цяпер пра ўсё шкадую». Гендырэктарка «Дождя» пракаментавала сітуацыю вакол адклікання ліцэнзіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
3
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
06.12.2022
НН зноў суе навіны з РБК, што належыць пуцінскім алігархам і прасоўвае крамлёўкую палітыку. Няўжо нельга дачакацца афіцыйнага каментара “Дажджу”?
1
Гульнура /адказаць/
06.12.2022
Дожди или снега, все россияне как видно пропитаны империализмом и идеей миссийности, раскаяния или угрызения совести обычно у них нет … гонит вон из цивилизованного мира … пусть пишут и вещают для себя внутри своего болота …
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930