Знайсці
06.12.2022 / 15:29РусŁacБел

ЗША дапускаюць, што Расія можа адступіць з Украіны без падпісання міру

Дзяржсакратар Энтані Блінкен заявіў 6 снежня, што Расія можа шукаць варыянт адводу войскаў з Украіны без заключэння мірнай дамовы.

Энтані Блінкен, снежань 2020. Фота: AP Photo / Manuel Balce Ceneta

Выступаючы на WSJ CEO Council Summit, спадар Блінкен сказаў, што ўрад Украіны мае сам вырашаць, як далей дзейнічаць і на якіх умовах вайна можа спыніцца, але кіраўнік дыпламатычнага ведамства ЗША таксама папярэдзіў, што Расія можа шукаць псеўдаперамір'я, каб аднавіць сілы, назапасіць сродкі, перагрупавацца і паўторна атакаваць.

«Гэта адна з магчымасцей — што расіяне будуць шукаць магчымасці выхаду», — сказаў Блінкен.

«Пакуль Расія не прадэманструе, што яна зацікаўлена ў рэальным дыпламатычным рашэнні, гэта не рашэнне, — сказаў Блінкен. — Нам трэба бачыць справядлівы і трывалы мір, а не псеўдамір».

Спадар Блінкен не ўдакладніў, пры якіх умовах можа скончыцца вайна і як канфлікт можа развівацца далей.

«Галоўнае, што ўкраінцы маюць самі вырашаюць, чаго яны хочуць», — сказаў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера