Знайсці
06.12.2022 / 15:36РусŁacБел

Пракурор прасіў для палітвязня 16 гадоў, суддзя даў 9

16 лістапада да дзевяці гадоў пазбаўлення волі паводле дзевяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса асудзілі 32-гадовага Сяргея Нялепку, паведамляе «Вясна».

Суддзя Гродзенскага абласнога суда Віктар Сянько прызнаў мужчыну вінаватым паводле:

— ч. 1 арт. 309 (Наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў сувязі);

— ч. 2 арт. 295 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў);

— арт. 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў);

— ч. 3 арт. 361 (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);

— ч. 1 арт. 293 (Масавыя беспарадкі);

— ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі);

— ч. 1 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы);

— ч. 2 арт. 366 (Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак);

— арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса.

Вядома, што пракурор прасіў асудзіць Нялепку да 16 гадоў пазбаўлення волі, але суддзя Сянько абмежаваўся дзевяццю гадамі калоніі.

Сяргея Нялепку ў сакавіку 2022 года затрымаў ГУБАЗіК па Гродзенскай вобласці. На камеру ён сказаў, што яго затрымалі за рэгістрацыю ў плане «Перамога», а таксама за ўдзел у «дэструктыўных чатах», у якіх мужчына «заклікаў да гвалту над праваахоўнікамі». У снежні КДБ унёс мужчыну ў «спіс тэрарыстаў», таму яму нельга дасылаць грашовыя пераводы.

Падтрымаць Сяргея лістамі салідарнасці і пасылкамі можна па адрасе: Турма № 1,230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1. Нялепка Сяргей Алегавіч

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
28
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930