Знайсці
06.12.2022 / 16:14

У замежжы выйшаў «Беларускі каляндар—2023» з малюнкамі і словамі на кожны дзень. 5 прычын, каб яго набыць

Грамадская кампанія «Будзьма Беларусамі!», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і Фонд Kamunikat.org выдалі «Беларускі каляндар—2023» з малюнкамі і словамі на кожны дзень. Цяпер беларусы замежжа, нават знаходзячыся за тысячы кіламетраў ад радзімы, могуць лёгка замовіць сабе беларускі каляндар. 5 прычын, чаму варта гэта зрабіць, піша «Будзьма».

1. Дапамагае вучыць беларускую мову

Каляндар — сапраўдная скарбонка сакавітых, адметных беларускіх слоўцаў, дбайна падабраных руплівымі выдаўцамі. Тэмы самыя розныя: тут і назвы раслін і жывёл, назвы інструментаў, прадметаў вопраткі, мэблі, прыродных з’яў… Нават добрыя знаўцы беларускай мовы знойдуць нешта цікавае для сябе.

2. Дорыць добры настрой

Калі падаецца, што ўсё ў жыцці змрочна і настрою зусім няма, пагартайце хвілінку «Беларускі каляндар». Яскравыя і пазітыўныя малюнкі дапамогуць падняць настрой.

3. Дапамагае планаваць свой час

Гэта функцыя любога календара. Уласна кажучы, для таго яны і створаны. Але ж куды прыемней планаваць, карыстаючыся прыгожым календаром на роднай мове.

4. Прыемны ранішні рытуал

Новы дзень — новае слова і новы малюнак. Чаму б не пачынаць сваю раніцу з таго, каб глянуць на беларускі каляндар і даведацца, якое слова выдаўцы абралі для гэтага дня? Паспрабуйце! Упэўнены, многім такі рытуал прыйдзеца даспадобы.

5. Шыкоўны падарунак на Новы год і Каляды

Зімовыя святы ўжо хутка. Час падумаць пра падарункі. Калі вы яшчэ не вызначыліся, каму што падарыць, то вось вам падказачка: «Беларускі каляндар» — самы што ні на ёсць універсальны падарунак, які падыдзе для сяброў, для калег, бацькоў, школьнікаў… І нават зусім маленькім дзецям спадабаецца разглядваць каляровыя малюнкі.

А галоўнае — гэта падарунак з беларускім характарам!

Замовіць каляндар з магчымасцю дасылкі ў розныя краіны свету можна на сайце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Камунікат па спасылцы альбо праз e-mail [email protected].

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31