Знайсці
06.12.2022 / 17:07 21

Гіркін: Расійская армія дэмаралізаваная, салдаты і афіцэры не разумеюць, за што яны ваююць

Сёння стала вядома, што былы міністр абароны так званай «ДНР» Ігар Гіркін (Стралкоў) менш чым праз два месяцы вярнуўся з фронту ў Маскву, што называецца ні з чым. Прычынаю ён назваў тое, што афіцыйна яго так і не аформілі на службу ў войску. У сваім тэлеграм-канале ён падзяліўся ўражаннямі ад таго, што пабачыў на вайне ва Украіне.

 

Расійскія вайскоўцы ў іранскіх бронекамізэльках. Фота: «Комсомольская правда»

Гіркін папярэджвае, што большую частку сваіх уражанняў і высноў ён пакіне пры сабе, «каб, так бы мовіць, «не дыскрэдытаваць».

Станоўчых уражанняў, як ён прызнаецца, у яго не так і шмат, у суадносінах з негатыўнымі.

«Цяпер адзначу толькі тое, што ў аснове ўсіх нашых «нарастальных перамог» на франтах і кірунках СВА ляжыць найглыбейшы крызіс стратэгічнага планавання. Прасцей кажучы,

войскі ваююць «па інерцыі», не маючы аніякага разумення канчатковых стратэгічных мэт бягучай ваеннай кампаніі і толькі здагадваючыся аб смутных планах камандавання па такіх грандыёзна-бессэнсоўных рухах, як будаўніцтва зусім варʼяцкай па бескарыснасці (але дзіка дарагой па кошце выканання) «Лініі Суравікіна», — адзначае ён. 

Гіркін піша, што ў большасці часцей УС РФ салдаты і афіцэры не разумеюць, дзеля чаго, за што і з якімі мэтамі наогул яны ваююць.

«Для іх таямніца — што ёсць умовай перамогі ці проста ўмовай для спынення вайны? А ўлады РФ не здольныя ім гэтага растлумачыць, бо паставіць выразную мэту СВА — азначае «абмежаваць сабе прастору для манеўру» — гэта значыць, страціць магчымасць абвясціць мэты СВА дасягнутымі ў любы момант, які крамлёўскія кіраўнікі палічаць для сябе зручным», — піша ён.

Гіркін канстатуе, што «ў арміі РФ пануе апатыя». «Апатыя ж — да падзення баявога духу і выканання пастаўленых задач «для птушачкі» і «спусціўшы рукавы», без рэальнай зацікаўленасці ў іх паспяховым выніку».

«Адсутнасць выразнай ваенна-палітычнай стратэгіі не дазваляе вайскоўцам распрацаваць тактыку, якая будзе спрыяць яе рэалізацыі».

Гіркін піша, што ўлады РФ рыхтуюцца да зацяжной пазіцыйнай вайны. Ён мяркуе, што прытрымліванне стратэгіі зацяжной вайны — самагубства для РФ, яе ўладаў і эліт.

«Таму, назіраючы за тым, як праціўнік, не спяшаючыся (і не сустракаючы ніякага процідзеяння), рэалізоўвае ўласныя стратэгічныя задачы пры поўнай пасіўнасці ваенных і палітычных уладаў РФ — нічога добрага ў бліжэйшыя тыдні на фронце не чакаю», — піша ён.

Гіркін перакананы, што Украіна (ён усё яшчэ піша «так званая») зімой не замерзне, не збунтуецца і не стане ваяваць горш.

«Наадварот. Салдаты яе ўжо паверылі ў свае сілы ў выніку восеньскіх перамог УСУ <…> і будуць толькі больш злосна і ўпарта змагацца супраць «маскалёў», помсцячы за пакуты, якія вымушаныя цярпець іх сваякі і блізкія ў тыле.

А іх сустрэне толькі апатычнае выкананне службовага абавязку, за якім у многіх байцоў і камандзіраў ужо даўно маячыць недазволенае пытанне: «А што мы тут робім, калі Масква больш за ўсё заклапочаная выкананнем «збожжавых дамоў», бесперашкоднай прапампоўкай аміяку праз Адэсу і «столлю цэн» на газ і нафту, якая пастаўляецца шматлікім заходніх партнёрам?» — рэзюмуе Гіркін.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Навошта / адказаць
09.12.2022
З Вільні, не. А вы, мабыць, адзін з тых дэгенератаў з дызлайкамі за камент аб павазе да беларускай мовы? 
0
Навошта / адказаць
09.12.2022
Железный Дровосек , Дзякуй за спробу, але ж вы не адказалі на пытанне. 
0
З Вільні / адказаць
10.12.2022
Навошта Анягож
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28