Знайсці
06.12.2022 / 16:47РусŁacБел

За тапак «Стоп-таракан» на аўто затрымалі мінскага прадпрымальніка

Раней ён папулярызаваў нацыянальную культуру.

Іван Тышчанка. Фота: сацсеткі

Мінчуку Івану Тышчанку 35 гадоў. Ён прадпрымальнік, валодае інтэрнэт-крамай. Мужчына адным з першых вырабіў гадзіннікі з Пагоняй, якія афіцыйна замовіў на заводзе «Луч». Тады ён казаў:

«Магчыма, у гэтым ёсць пэўная рызыка для мяне як для бізнэсоўца… Я лічу: баючыся ваўка, у лес не ісці. Людзі ў нас цікавяцца сваёй гісторыяй, і бізнэс павінен гэта падтрымліваць».

У відэа затрымання сілавікі спачатку паказваюць фота аўтамабіля мужчыны з прымацаваным да яго тапкам. Паведамляецца, што на тапку напісана «Стоп таракан». Магчыма, фота было зробленае не сілавікамі, а некім з суседзяў мужчыны — быццам нехта падышоў ззаду.

Машына з тапкам

У відэа таксама прыведзенае фота, дзе Іван удзельнічае ў адным з нядзельных маршаў. Пасля паказваецца быццам бы сведчанне ўдзелу ў плане «Перамога» ў выглядзе адпраўленага ў бан тэлеграма бота (хоць незразумела, што гэта за бот, ці сапраўдны ён і ці не сілавікі самі яго туды адправілі).

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце яшчэ:

Як пачысціць тэлеграм-боты, каб не засталося ніякіх слядоў ВІДЭА

Як надзейна вычысціць фоты з вашых смартфонаў — падрабязны гайд

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера