Знайсці
06.12.2022 / 16:23РусŁacБел

Пасольствы Украіны ў Румыніі і Даніі таксама атрымалі дзіўныя пасылкі

Як паведаміў сёння кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба, пасольствы краіны ў Румыніі і Даніі таксама атрымалі «небяспечныя пакеты» ад невядомых адпраўнікоў, піша Бі-бі-сі.

Гэтая гісторыя пачалася з таго, што ў пасольства Украіны ў Іспаніі прыйшоў пакет з выбуховым прыстасаваннем унутры. Чалавек, які адкрыў яго, атрымаў раненне. Затым у пасольствы і консульствы Украіны па ўсёй Еўропе пачалі прыходзіць пасылкі, унутры былі вочы жывёл — кароў або свіней.

«Усіх, хто працягвае дасылаць гэтыя пакеты і тэрарызаваць нашы пасольствы, прашу расслабіцца і не марнаваць свой час і грошы на паштовыя маркі. Нічога вы гэтым не даб'ецеся. Магу паўтарыць для ўсіх ворагаў украінскай дыпламатыі — вам не ўдасца запалохаць або спыніць нас», — сказаў Кулеба.

Раней ён казаў, што ў яго вялікая спакуса абвінаваціць у тым, што адбываецца, Расію, але ён хацеў бы дачакацца вынікаў расследавання, якое пачалі іспанскія праваахоўныя органы.

Адказнасць за рассылку такіх пакетаў на сябе пакуль ніхто не браў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930