Знайсці
06.12.2022 / 19:08

«Як здабыць замак». Беларускі моладзевы хаб запрашае на «каву з гісторыкам»

7 снежня, у сераду, Беларускі моладзевы хаб у Варшаве запрашае на чарговую «каву з гісторыкам». Гэтым разам Мікола Волкаў раскажа пра фартыфікацыю і артылерыю ў Вялікім Княстве Літоўскім у XIV-XVIII стагоддзях.

Замкі ў Вялікім Княстве Літоўскім, як і паўсюль у Еўропе, добра ілюструюць гонку вайсковых тэхналогій, якая была не менш зацятай, чым у цяперашні час. Архітэктары і вайсковыя інжынеры пастаянна прыдумвалі новыя фартыфікацыйныя прыёмы, каб абараніць умацаванні, а з іншага боку вынаходнікі ўдасканальвалі артылерыю і тэхніку вядзення аблогі.

Таму знакаміты французскі фартыфікатар Себасцьен Ле Прэтр дэ Вабан пісаў, што «няма фартэцый, якія нельга ўзяць».

На прыкладзе замкаў ВКЛ Мікола Волкаў хоча раскрыць гэтае інтрыгуючае супрацьстаянне вайсковай інжынернай думкі, а разам з тым на блізкіх для беларусаў прыкладах паказаць, як абараняліся і здабываліся ўмацаванні ў XIV—XVIII стагоддзях.

Сустрэча адбудзецца ў сераду, 7 снежня ў 18:30 па адрасе: Варшава, плошча Канстытуцыі, 6 (pl. Konstytucjі 6).

А для тых, хто не зможа далучыцца да імпрэзы непасрэдна ў Беларускім моладзевым хабе, будзе ладзіцца трансляцыя на Youtube.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28