Знайсці
06.12.2022 / 23:074РусŁacБел

У ПВК «Вагнер» папрасіўся былы салдат, які ў 2019-м забіў восем саслужыўцаў

Былы салдат тэрміновай службы Раміль Шамсутдзінаў, які адбывае пакаранне за забойства 8 таварышаў па службе, паспрабаваў запісацца з Цюменскай калоніі ў ПВК «Вагнер». Ён запісаўся ў вярбоўшчыкаў у добраахвотнікі на вайну з Украінай, паведамляе Baza.

Шамсутдзінаў трапіў у спіс прыватнай вайсковай кампаніі, але яго не ўзялі. Яму сказалі, што «народу ўжо і так шмат» і ён пакуль не патрэбен.

Справа Шамсутдзінава ў свой час была вельмі гучнай, пра яе неаднаразова пісала і «Наша Ніва». У 2019 годзе ён застрэліў сваіх таварышаў па службе ў Забайкальскім краі, дзе праходзіў тэрміновую службу.

Падчас змены варты ў пасёлку Горны радавы ўзяў аўтамат АК-74 і расстраляў восем чалавек, яшчэ двое атрымалі раненні. Пасля стральбы Шамсутдзінаў здаўся. Адвакат салдата тады казаў, што ён падвяргаўся фізічнаму і маральнаму гвалту.

У пачатку 2021 года суд прызнаў Шамсутдзінава вінаватым у масавым забойстве. Яго прысудзілі да 24,5 года пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.

Чытайце таксама:

У Расіі салдату, які забіў восем саслужыўцаў, далі 24,5 года зняволення

«Афіцэры Расіі» знайшлі віну відэагульняў у забойстве салдат у Забайкаллі

Мінабароны Расіі назвала ўкідам версію пра пагрозы згвалтаваць салдата, які расстраляў 8 саслужыўцаў

У Расіі салдат-татарын расстраляў 8 саслужыўцаў, бо яны хацелі яго згвалціць

Прычынай крывавай бойні ў расійскай вайсковай часці назвалі дзедаўшчыну

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
14
Ха-ха
10
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
4
0
мост /адказаць/
07.12.2022
Скріпач не нужен. Нужны флейтісты :)))))))
07.12.2022
Таки думаю, нужен чувак с валынкой)
0
Железный Дровосек /адказаць/
07.12.2022
Аааааааааааааа, астанавитесь)))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930