Знайсці
07.12.2022 / 09:36 4

Экс-прэзідэнта Аргенціны Крысціну Кіршнер асудзілі на шэсць гадоў турмы

Суд у Буэнас-Айрэсе прызнаў віцэ-прэзідэнта Аргенціны, былога прэзідэнта краіны (2007—2015) Крысціну Фернандэс дэ Кіршнер вінаватай у махлярстве і прысудзіў яе да шасці гадоў пазбаўлення волі, паведамляе агенцтва Reuters. Ёй таксама пажыццёва забаранілі займаць дзяржаўныя пасады.

Як адзначылі адвакаты, у сілу сваёй пасады яна не будзе ўзятая пад варту датуль, пакуль не перастане быць віцэ-прэзідэнтам Аргенціны. Як чакаецца, Крысціна дэ Кіршнер абскардзіць прысуд (гэтак жа зробіць пракуратура). Па ацэнцы адвакатаў, судовы працэс можа зацягнуцца на гады — і будзе працягвацца не менш трох гадоў.

Віцэ-прэзідэнта Аргенціны абвінавачвалі ў махлярстве і злачыннай змове пры арганізацыі дарожных работ у правінцыі Санта-Крус. Па выніку суд зняў абвінавачванні ў змове.

Па версіі абвінавачвання, урад Аргенціны пад ціскам Крысціны Кіршнер заключыў кантракты з кампаніямі бізнэсмена Ласара Баеса, які перадаваў грошы Кіршнер і яе нябожчыку мужу, Нестару Кіршнеру, таксама былому прэзідэнту Аргенціны. Баеса прысудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Крысціна Фернандэс дэ Кіршнер, каментуючы прысуд, заявіла аб «судовай мафіі». Яна паабяцала, што ў 2023 годзе, калі ў краіне пройдуць выбары, яна не стане ні на што прэтэндаваць. Паводле яе слоў, яна сыдзе ў адстаўку, калі ў снежні 2023-га скончыцца тэрмін паўнамоцтваў цяперашняга ўрада.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
7
Справка / адказаць
07.12.2022
Нельзя женщин допускать к власти, потому что ими легко манипулируют и все преступления в итоге вешают на несчастных этих баб. Так же было бы и с Тихановской. Обокрали бы при ней страну, а потом её же бы и обвинили.
0
Woodoo Cult / адказаць
07.12.2022
даведка, не поможет. Если только не подохнет.
0
гоб / адказаць
07.12.2022
Бред второго оратора гоблену даже лень комментировать. Касаемо "предусмотрительно", всё это аннулируецо росчерком пера Нурсултан не даст с3,14
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28