Знайсці
07.12.2022 / 11:0434РусŁacБел

Новы стыль МЗС: Мы іншыя. За намі Бог

Міністэрства замежных спраў Беларусі правяло Кансультатыўную раду па справах беларусаў замежжа. На ёй сабралі дыяспары з іншых краін. «За намі Бог. Усё, што мы робім, правільна», — пераконваў іх намеснік міністра Ігар Назарук, піша БелТА.

Ён тлумачыў прадстаўнікам дыяспар, што перадае «аб'ектыўную ацэнку, не апрацаваную сродкамі масавай інфармацыі ў вашых краінах або з падачы пэўных куратараў».

«Больш за тое, наколькі мне даносяць інфармацыю, у асобных краінах проста ўключаецца рэжым маўчання. Раней хаця б дрэнна гаварылі, а цяпер проста як быццам нас не існуе», — жаліўся намеснік міністра.

Назарук адзначыў, што ўлады ўсё робяць правільна.

«Вы ведаеце, мы не лепшыя за іншых — Беларусь. Мы не горшыя за іншых. Мы — іншыя. Мы ідзём сваім шляхам, у нас свой лёс. За намі Бог, і таму ўсё, што мы робім, гэта правільна», — сказаў ён.

Падобную рыторыку выкарыстоўваў Пуцін. «Мы як мучанікі трапім у рай, а яны проста здохнуць», — казаў ён у 2018 годзе, разважаючы пра магчымасць ядзернай вайны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Жыве!/адказаць/
07.12.2022
[Рэд. выдалена]
0
Сергей/адказаць/
08.12.2022
"З намі Бог" выкарыстоўвалі і ў Расійскай імперыі, і ў Германскай імперыі, і нацысты з Трэцяга Рэйха. Аднак нікому выйграць у вайне не дапамагло.
0
Андрэй/адказаць/
10.12.2022
Гэта быў такі зварот да "глубинного народа", як Пуцін ці хто там так назыў. Вось і застанецца ў гісторыі як Ігар, з якім Бог.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера