Знайсці
07.12.2022 / 12:432РусŁacБел

У Гомелі затрымалі былую журналістку Ларысу Шчыракову, яе сына забралі ў прытулак

Вечарам 6 снежня ў Гомелі затрымалі былую журналістку Ларысу Шчыракову. Яе сына-падлетка забралі ў сацыяльна-педагагічны цэнтр у Гомельскім раёне, піша «Радыё Свабода».

«Прычыны і абставіны затрымання пакуль невядомыя. Толькі тое, што яна цяпер у ізалятары, сын Святаслаў — у прытулку. Ніякай ні актыўнай, ні журналісцкай дзейнасцю Ларыса апошнія гады не займалася», — паведаміла крыніца «Свабоды».

Ларыса Шчыракова — вядомая ў Гомелі журналістка. Да 2021 года яна супрацоўнічала з шэрагам незалежных выданняў. Здымала дакументальныя фільмы, мела свой праект па ўшанаванні памяці рэпрэсаваных «Забітыя і забытыя». Шчыракова таксама запісвала сведчанні сваякоў рэпрэсаваных, на падставе гэтых запісаў выходзілі публікацыі і дакументальныя фільмы.

Па адукацыі Шчыракова выкладчыца англійскай мовы. Раней яна ўзначальвала краязнаўчую арганізацыю «Талака» (ліквідаваная ўладамі).

У апошнія месяцы былая журналістка займалася этнафотасэтамі — здымала людзей у народных беларускіх строях і лакацыях. Сёлета яна пайшла вучыцца на факультэт псіхалогіі. Нягледзячы на пагрозы, Шчыракова прынцыпова заставалася ў Беларусі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
38
2
гоб/адказаць/
07.12.2022
Гореть вам в аду за детские слёзы, тварьё
0
Кажан/адказаць/
07.12.2022
Што адбываецца ў той Краіне, дзе я калісьці жыў, грамадзянінам якой зьяўляюся? Чым далей у лес чым болей дроваў. Спадзяюся, што хутка будуць там нейкія зьмены. Далей так жыць нельга. Далей проста brak słów.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930