Знайсці
07.12.2022 / 12:563РусŁacБел

Спікер парламента Казахстана раскрытыкаваў заяву расійскага пасла пра русафобію

Некаторыя выказванні пасла Расіі ў Казахстане Аляксея Барадаўкіна на тэму русафобіі ў Рэспубліцы падобныя да заяў палітолагаў, а не дыпламата, якому трэба працаваць на карысць двухбаковых адносін краін, лічыць спікер Мажыліса (ніжняя палата) парламента Казахстана Ерлан Кашанаў.

ф

Ерлан Кашанаў. Фота: 24.kz

Раней Барадаўкін у інтэрв'ю Sputnik «выказаў заклапочанасць» з нагоды таго, што «радыкальныя нацыяналістычныя тэндэнцыі праглядаюцца ў Казахстане ўсё больш і больш выразна».

Маўляў, інтэрнэт напаўняецца відэасюжэтамі, у якіх «радыкальныя нацыяналісты выступаюць з непрымальнымі патрабаваннямі і русафобскімі лозунгамі». 

«Я ўважліва азнаёміўся з інтэрв'ю спадара Барадаўкіна, некаторыя моманты яго інтэрв'ю, сапраўды, не адпавядаюць яго статусу і не працуюць на карысць. Хоць спадар Барадаўкін вельмі дасведчаны дыпламат, яго даўно ведаем, і ён не павінен прыпадабняцца да прапагандыстаў і палітолагаў», — сказаў Кашанаў у інтэрв'ю тэлеканалу Atameken Business.

Спікер Мажыліса дадаў, што «ксенафобія ёсць і ў Расіі, і ў іншых краінах». «Таму мы павінны сумесна працаваць на карысць нашых краін, нашых дзяржаў, і каб нашы выказванні, выказванні палітыкаў у першую чаргу не наносілі шкоду нашым двухбаковым адносінам», — сказаў ён на заканчэнне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
33
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1
0
Ваша iмя/адказаць/
07.12.2022
Барадаўкін - казахафоб!
0
Ёсік/адказаць/
07.12.2022
Украіны мала? Апошнім часам пасля Крыма ўсё тлузнілі аб паўночным Казахстане, што гэта расейскія землі.
0
Грышка /адказаць/
07.12.2022
Праўдзівая і справядлівая крытыка расейскіх злачынстваў — гэта не «руссофобия».
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930