Знайсці
07.12.2022 / 13:315РусŁacБел

Практычна не спала ў ШІЗА, губляла прытомнасць — што стала прычынай шпіталізацыі Марыі Калеснікавай

Экстранная шпіталізацыя з прабадной язвай і перытанітам сталі вынікам непрапарцыйна жорсткага ўтрымання ў штрафным ізалятары, паведамляе тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі.

Марыя Калеснікава з татам у турэмнай бальніцы

Адвакат бачыў Марыю ў калоніі 17 лістапада. Пазней з'явілася інфармацыя, што яе змясцілі ў штрафны ізалятар.

У ШІЗА было вельмі халодна, Маша практычна не спала. Каб сагрэцца, яна ўвесь час хадзіла, зрабіла рэкордныя 15 тысяч крокаў па маленькай камеры ў адзін з дзён. Дэталі Маша распавяла бацьку падчас сустрэчы.

На працягу некалькіх дзён перад шпіталізацыяй Марыя ў ШІЗА губляла прытомнасць, у яе быў павышаны ціск і млоснасць. Яна страціла прытомнасць у душы, падрапаўшы пры падзенні ногі.

Доктар з калоніі адзначыў: у ШІЗА кожную раніцу праводзіцца агляд, дзе зняволеная можа расказаць, што яе турбуе. Нібыта з боку Марыі не было зваротаў. Пры гэтым у ШІЗА ёй давалі таблеткі ад ціску, якія без скаргаў на стан здароўя не далі б.

Фота: Ramil Nasibulin / BelTA pool photo via AP

28 лістапада Калеснікавай вынеслі чарговае пакаранне — яшчэ 10 сутак ШІЗА. Адваката не пусцілі. Пасля абеду ў гэты дзень у яе пачаўся крызіс: да праблем з ціскам, млоснасцю і непрытомнасцямі дадаўся пакутлівы боль у страўніку, Маша літаральна падала. Яе перавялі ў медыцынскі стацыянар, а ўвечары брыгада хуткай дапамогі экстранна даставіла Марыю ў бальніцу.

5 снежня Аляксандру Калеснікаву дазволілі сустрэцца з дачкой у медсанчасці калоніі. Дзякуючы гэтай кароткай сустрэчы даведаліся дакладную інфармацыю пра дыягназ Машы і пра тое, што яе ўжо перавялі са шпіталя ў медыцынскі стацыянар у калоніі. Яна таксама распавяла аб ходзе аперацыі і сваім самаадчуванні, падзякавала дактарам за выратаванне жыцця.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
07.12.2022
Anatol Starkou, ты дурням нарадзiуся, цi iм стау?
1
Лана/адказаць/
07.12.2022
Anatol Starkou, з-за свайго характара ці ўсё ж праз злачынствы ее катаў?
6
Anatol Starkou/адказаць/
07.12.2022
Лана, Каты і ў Афрыцы каты. А характар яе.
Згаданы мной Андрэй тады першым ішоў праз такое і, як я бачу зараз, Марыя пайшла яго шляхам. Пройдзе час і яна зразумея, што турма яе дом, тэрмін у ім - яе тэрмін, і рабіць шкоду свайму стану зароўя ёй не трэба.

Яна ведала, што ў яе такая хвароба. Я не ведаў і вы не ведалі. Мо і каты ня ведалі. А яна ведала. Ўлада прапанавала ёй праехаць на курорты Ўкраіны, адпачыць ад падзей-2020, паправіць там здароўе. Але Марыя выбрала іншы варыянт, аб якім каты не думалі - яна вярнулася ў РБ, не выязджаючы з Беларусі. Ну а ў РБ, як вядома, дэмакратыя такая як паўсюль: быў бы чалавек, а артыкул у УК знойдзецца. Вось Марыя і артымала тое, што захацела пасля вяртання. Ну а потым і звароба нагадала ёй пра сябе. 

Калі вы ня ведаеце, то скажу каротка: ўсе з язвай, ну так скажу мягка, вспыльчивые. А гэта негатыўна сказваецца на стане здароўя. "Уроборос — змея пожирающая свой хвост." Вспыльчівые больные язвенной болезнью пожирают самі себя. Это вкратце о язвенной хвори сказал. 
Ёй каб выжыць на зоне трэба быць спакойнай. Тады і язва супакоіцца.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера