Знайсці
07.12.2022 / 14:27РусŁacБел

Дзевяць чалавек нелегальна перайшлі беларуска-ўкраінскую мяжу, каб далучыцца да ўкраінскай арміі

Кіраўнік Ровенскай абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Коваль заявіў, што з пачатку расійскага ўварвання за незаконнае перасячэнне беларуска-ўкраінскай мяжы ў яго вобласці затрымалі 17 іншаземцаў — грамадзян Беларусі, Расіі, Пакістана і Індыі. 9 з іх далучыліся да ўкраінскай арміі.

Двух грамадзян — Расіі і Беларусі — выдварылі з Украіны, бо яны не змаглі дакладна патлумачыць прычыну і мэту незаконнага перасячэння.

«Ці былі гэтыя людзі, якіх адмыслова адправілі з тэрыторыі Беларусі для выяўлення слабых месцаў на мяжы для магчымага заходу дыверсійна-разведавальных груп, — высвятляюць праваахоўнікі. Рэшта людзей [грамадзян Беларусі і Расіі], якія нелегальна перасеклі мяжу, або ўжо ваююць на баку Украіны супраць акупанта, або праходзяць падрыхтоўку да службы ва Узброеных сілах Украіны», — удакладніў Віталь Коваль у эфіры «Радіо Трек».

У той жа час Віталь Коваль не ўдакладніў агульную колькасць беларусаў і расіян, якія незаконна перасеклі мяжу і цяпер ваююць на баку Украіны. Імаверна, размова ідзе пра 11 грамадзян Беларусі і Расіі, бо, паводле яго, у лагеры для ўцекачоў знаходзяцца шасцёра грамадзян Пакістана і Індыі, якія таксама былі затрыманыя пры незаконным перасячэнні беларуска-ўкраінскай мяжы.

6 снежня Цэнтр нацыянальнага супраціву, які звязваюць з украінскай разведкай, заявіў, што беларускія памежнікі наўмысна накіроўваюць уцекачоў з Ірана і Пакістана на ўкраінскія межы.

Ровенская вобласць — адна з пяці абласцей Украіны, што мяжуюць з Беларуссю.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
50
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930