Знайсці
07.12.2022 / 16:49РусŁacБел

У Вільні прэзентуюць пераклад кітаба Івана Луцкевіча

У чацвер, 8 снежня, у бібліятэцы імя Урублеўскіх Акадэміі навук Літвы адбудзецца прэзентацыя дужа цікавага для беларусаў выдання. Прэзентуюць пераклад на англійскую мову кітаба XVIII стагоддзя, які паходзіць з калекцыі Івана Луцкевіча, з адпаведным навуковым каментаром.

Пры публікацыі абраная англійская мова, каб увесці гэты кітаб у максімальна шырокі зварот.

На прэзентацыі распавядуць і гісторыю кітаба, і гісторыю ягонага перакладу. 

Увогуле ж кітабы — рэлігійныя кнігі беларускіх мусульман, напісаныя беларускай мовай арабскімі літарамі.

Уваход вольны.

Дата: 8 снежня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: бібліятэка імя Урублеўскіх Акадэміі Навук, Žygimantų g. 1/8, Вільня

Дарэчы, выданне ўжо можна набыць у кнігарні Інстытута літоўскай мовы (P. Vileišio g. 5).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера