Знайсці
08.12.2022 / 15:1645РусŁacБел

«Дзесьці абрынуўся рэжым?» Муж палітзняволенай журналісткі Ірыны Слаўнікавай звярнуўся да Офіса Ціханоўскай

Аляксандр Лойка лічыць, што Офіс Святланы Ціханоўскай за два гады не наблізіў Беларусь да развязання праблемы палітвязняў.

Муж палітзняволенай журналісткі, асуджанай на пяць гадоў турмы, Ірыны Слаўнікавай Аляксандр Лойка лічыць: тое, што прапануе штаб Ціханоўскай і іншыя дэмакратычныя дзеячы, не працуе, паведамляе «Гомельская вясна».

«Усе кажуць, што павінны пачацца перамовы. І тое, што павінен, на мой погляд, — і не толькі на мой погляд — зрабіць штаб, гэта звярнуцца да дыпламатаў, звярнуцца ў першую чаргу да кіраўніцтва ЗША з прапановай, каб дыпламаты зноў вярнуліся ў Беларусь, і пачаліся перамовы», — гаворыць ён.

Аляксандр таксама паразважаў пра ўплыў санкцый на рэжым:

«Колькі ў свеце краін, на якія накладзеныя санкцыі? Паўночная Карэя, Іран, на які накладзеныя санкцыі больш за 40 гадоў, Венесуэла. І што? Дзесьці абрынуўся рэжым?»

Ірына Слаўнікава асуджаная да 5 гадоў калоніі за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, і стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім».

Тым часам бацькам палітзняволенай Ірыны Слаўнікавай далі сустрэцца з ёй пасля разгляду апеляцыі ў Вярхоўным Судзе. Бацькі расказалі мужу Ірыны, што яна выглядае добра і адчувае сябе бадзёра. Яна перакананая ў сваёй невінаватасці і ў тым, што яе зняволенне − гэта палітычны пераслед за журналісцкую дзейнасць.

Таксама Слаўнікава падзякавала за падтрымку ўсім блізкім, знаёмым і калегам. Яна верыць, што хутка справядлівасць возьме верх.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
35
Панылы сорам
58
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
13
Абуральна
13
09.12.2022
офіс думае толькі пра "страну для жизни" адной сям'і. здагадайцеся якой

падказка - nashaniva.com/305032 - гл. першае фота з канца. гл. на папку..
09.12.2022
хюгэ, з кіно выраз падхапіў і лічаш сябе разумным? Мо ты яшчэ і верыш у факт эксперымнтаў з турмамі якія таксама паказвалі ў кіно?))) Гэты сындром гэта міф і ня болей
0
хюгэ/адказаць/
09.12.2022
Лех, які ж гэта міф, калі ёсць хадзячыя доказы, і вы таму прыклад)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930