Знайсці
08.12.2022 / 18:151РусŁacБел

Затрымалі адміністратараў «Тыповай Серабранкі», аднаго з найстарэйшых раённых чатаў у Беларусі

Чат існуе больш за чатыры гады і абмяркоўваюцца ў ім у асноўным жыццёвыя пытанні.

На фота злева направа зверху ўніз: Глеб Юр'еў, Гардзей Юр'еў, Андрэй Макарэвіч, Міхаіл Кулік

Сярод затрыманых двое адміністратараў чата (Глеб Юр'еў і Міхаіл Кулік), адзін мадэратар чата (Андрэй Макарэвіч) і брат аднаго з адміністратараў (Гардзей Юр'еў).

Сам чат быў створаны яшчэ ў чэрвені 2018 года. Людзі там абмяркоўвалі сумесныя тусоўкі і побытавыя праблемы, а таксама шукалі згубленыя рэчы. У чаце цяпер болей за 400 чалавек. Чат дагэтуль функцыянуе.

Затрыманых вінавацяць у тым, што ў іхні чат людзі рэпосцілі допісы з розных «пратэсных» рэсурсаў і спрабавалі ў ім арганізавацца на сумесныя пратэсты.

За гэта, паводле сілавікоў, на затрыманых быццам бы заведзеная крымінальная справа па артыкуле 342 КК («Арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Чытайце яшчэ:

У Гомелі затрымалі былую журналістку Ларысу Шчыракову, яе сына забралі ў прытулак

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Дзед /адказаць/
09.12.2022
Паранойя ў дзеянні-факт!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера