Знайсці
08.12.2022 / 21:2113РусŁacБел

«Кіберпартызаны» здабылі тэкст расійскай справаздачы аб беларускіх пратэстах 2020 года

Справаздача ўяўляе сабой павярхоўны аналіз дзеянняў беларускіх актараў, але пацвярджае дапамогу Расіі ў падаўленні пратэстаў. Аўтары з задавальненнем канстатуюць, што «празмерная жорсткасць» Лукашэнкі пры падаўленні пратэстаў пазбавіла яго рэжым усякай «магчымасці палітычнага лавіравання».

Групоўка «Кіберпартызаны» працягвае публікаваць дакументы, здабытыя пры ўзломе Раскамнагляда. Сёння яна выклала справаздачу аб падзеях 2020 года, падрыхтаваную расійскім аналітыкам. 

Справаздача ўяўляе сабой павярхоўны аналіз дзеянняў беларускіх актараў, але пацвярджае дапамогу Расіі ў падаўленні пратэстаў.

Аўтары справаздачы з задавальненнем канстатуюць, што «Лукашэнка, які звярнуўся па дапамогу да Расіі ў перыяд найбольш актыўнай фазы палітычнага крызісу і атрымаў падтрымку партнёра па Саюзнай дзяржаве, трапіў у яшчэ большую залежнасць ад яго, што толькі ўзмацнілі ўведзеныя на гэтым фоне супраць Беларусі заходнія санкцыі».

Яны пры гэтым прызнаюць, што «выбудаваная А. Лукашэнкам эканамічная мадэль выявілася нежыццяздольнай і залежнай ад знешніх актараў. Стратэгія «манеўравання» паміж найбуйнейшымі палітычнымі гульцамі свету таксама правалілася. Ігнараванне ўнутраных праблем, адарванасць эліт ад насельніцтва ў канчатковым рахунку прыводзяць да канфлікту, нават ва ўмовах амаль поўнай зачысткі палітычнай прасторы, як і паказаў гэты кейс», — пішуць расійскія аналітыкі.

Яны ў той жа час канстатуюць, што Беларусь стала для Расіі карысным палігонам, на якім выпрабоўваліся тэхналогіі кантролю за грамадствам.

«У гэты ж час … Расійская Федэрацыя сапраўды выпрабавала на практыцы методыку процідзеяння «каляровым рэвалюцыям» з выкарыстаннем пагрозы ўмяшання, падтрымкі лідараў, дэзарыентацыі пратэсту, кантролю за інфармацыйным парадкам дня».

Раскамнагляд — гэта структура, якая займаецца кантролем і цэнзурай інтэрнэту, а таксама падаўленнем палітычных праціўнікаў рэжыму Уладзіміра Пуціна.

«Кіберпартызаны» — групоўка хакераў, якая ўтварылася ў 2020 годзе і паставіла на мэце процістаяць дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі. Мінская адміністрацыя прызнала іх «тэрарыстычнай арганізацыяй».

«Вымушаны зварот па падтрымку і дапамогу да РФ на фоне празмернай жорсткасці пры падаўленні пратэстаў і розыгрыш краінамі Захаду карты «ўрада ў выгнанні» пакінуў Беларусь без магчымасці палітычнага лавіравання і штурхнуў яе да далейшай інтэграцыі з Расіяй, толькі за кошт якой беларуская эканоміка ўсё яшчэ застаецца на плаву», — гаворыцца ў дакуменце, здабытым кіберпартызанамі.

Чытайце таксама:

Беларускія кіберпартызаны заявілі пра ўзлом расійскага Раскамнагляда

«Звані сюды, што такое?» Пасля зліваў тэлефонных размоў чыноўнікі і сілавікі масава перавялі сваю камунікацыю ў месенджары

Хабар, пʼянства, выкарыстанне даных у сваіх мэтах. Кіберпартызаны апублікавалі інфармацыю з асабістых спраў супрацоўнікаў ГУБАЗіК

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
26
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
6
Сумна
6
Абуральна
88
13
Меркаванне /адказаць/
09.12.2022
Я думаю расіяне спрыялі з'яўленню пратэстаў. Можна нават сказаць, што гэта іх спецаперацыя. А галоўная прычына русіфікаванасць беларускага грамадства, а расійскамоўную інфармацыйную прастору збольшага кантралюе расія. Таму так і атрымліваецца, пакуль у нас пануе расійская мова, наўрадці атрымаецца збудаваць незалежную дзяржаву
10.12.2022
ну и где тут аналитика? где какие-то неизвестные ФАКТЫ? 
на такой "анализ" способен каждый... никакой конкретики, самая водяная вода на свете, перечисление очевидных банальностей.
1
Максим Дизайнер/адказаць/
10.12.2022
Виктор Баборыко, победитель выборов 2020. Топ-менеджер дочки российского Газпрома. Что тут еще можно рассусоливать?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930