Знайсці
09.12.2022 / 12:1411РусŁacБел

Лукашэнка заявіў, што эпоха дамінавання даляра завяршаецца

Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў у Бішкеку на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, піша БелТА.

«Неабходна ў што б там ні стала аздаравіць крывяносную сістэму нашага саюза. Я кажу аб фінансах. Ужо ўсім зразумела, эпоха дамінавання даляра завяршаецца. Будучыня за гандлёвымі блокамі, разлікі ў якіх будуць праводзіцца ў нацыянальных валютах», — сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што Беларусь і Расія ўжо сышлі ў асноўных разліках ад даляра. «Важна, каб і іншыя партнёры актыўна падключыліся да гэтага працэсу», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама Лукашэнка заявіў, што прымітыўная штампоўка Захадам пакетных эканамічных санкцый супраць Беларусі і Расіі пачынае заціхаць.

«Усё, што можна было забараніць і абмежаваць, хай нават і сабе на шкоду, нашы контрпартнёры ўжо зрабілі. Цяпер для іх прыйшоў час усведамлення і ацэнкі наступстваў. Словы пра энергетычны і харчовы крызісы ўжо гучаць з усіх трыбун. Не трэба быць празорцам, каб выказаць здагадку: хутка ў асобных краінах да гэтых двух крызісаў можа дадацца і трэці — палітычны. Сімптомы ёсць», — сказаў Лукашэнка.

Заявы пра сканчэнне эпохі даляра Аляксандр Лукашэнка робіць перыядычна ўсе гады свайго кіравання, за якія беларускі рубель абясцэніўся адносна даляра ў 6580 разоў, гэта значыць, на 658000 працэнтаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Железный Дровосек /адказаць/
09.12.2022
Вот что прикольно:у этого лжеца по всем его дроздам Маки стоят—просачивались съемки 20-го года. Пользуется он человеческими вещами,а не русскими. Деньги явно хранит тоже в человеческой валюте. Но при этом,когда у него хоть на секунду раскрывается рот... лукашенко,вообще-то время всех тупых и злобных колхозников закачивается.
0
ми-ми-міска малака/адказаць/
09.12.2022
так это ж наверное не во всем мире, а в отдельно взятой стране - все в рублях. и вот наконец-то всем папиццот - "З 1 студзеня 2023 года ў Беларусі вырасце мінімальны заробак. Гэта прадугледжана рашэннем урада. Ён складзе 554 рублі."
а потом и без рублей - за миску овсянки

https://dcsfxzu8xls6u.cloudfront.net/305094
0
Гость/адказаць/
09.12.2022
Вопрос риторический - в своих средствах он уже избавился от долларов?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера