Знайсці
09.12.2022 / 12:2015РусŁacБел

СМІ: Лунінецкі следчы з сям’ёй уцёк з Беларусі. Яго жонка перадавала інфармацыю пра расійскую авіятэхніку

З жонкай і дзецьмі следчы па асабліва важных справах Лунінецкага райаддзела СК 45-гадовы Сяргей Пахолак выехаў не ў адпачынак, для чаго, дарэчы, сілавікам патрабуецца адмысловы дазвол, піша «Медыя-Палессе».

Паводле інфармацыі крыніц выдання, прычына ўцёкаў можа быць звязаная з крымінальным пераследам жонкі Пахолка.

Працуючы спецыялістам інжынерна-аэрадромнай службы вайсковай часці № 65408, дзе базавалася расійская авіятэхніка, яна была затрыманая за перадачу даных сястры, жыхарцы ЗША.

Пра тое, што ў гімназію больш не вернецца, напісаў аднакласнікам малодшы сын Пахолкаў.

На фэйсбуку Сяргей Пахолак спыніў сваю актыўнасць у кастрычніку.

У 2020 годзе, пасля адной публікацыі на «Медыя-Палессе», якая не спадабалася Пахолаку, ён пагражаў рэдактару закрыццём партала, яго жонка выказвала свой гнеў у каментарах у сацсетках.

Як распавяла «Люстэрку» крыніца ў Лунінцы, незадоўга да ад'езду следчы падоўжыў кантракт на службе, за што атрымаў грашовую кампенсацыю. Пасля таго як на яго жонку завялі крымінальную справу, ён напісаў рапарт аб звальненні па стане здароўя, аднак з'ехаў, так і не дачакаўшы рашэння. Сама затрыманая жанчына нібыта знаходзілася ў мінскай бальніцы, але, была без аховы, таму змагла збегчы адтуль.

У кватэры Пахолака правялі ператрус, сам ён зараз знаходзіцца ў Амерыцы, дадала крыніца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
66
Панылы сорам
8
Ха-ха
61
Ого
13
Сумна
5
Абуральна
15
0
ну й клубнічка )/адказаць/
10.12.2022
34522, да по ходу будет ваще по красоте )
1
Максим Дизайнер/адказаць/
10.12.2022
Хорошо пристроились. Сестра покорила своим провинциальным и прогрессивным интеллектом США. А вторая сестра без задней мысли отправила в Вайбере фоточки русских самолетиков. Бинго. Беженцы, пособия, дети в американских школах, через пару лет паспорта. И кто говорил, что беларусы тупые?Да, я говорил.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
10.12.2022
Vik, 100%. Готовились за несколько лет. Сестричка науськивала не первый денек. Небось уже и пристроили в контору мужа сестры.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930