Знайсці
09.12.2022 / 15:472РусŁacБел

«Калі ўлада зменіцца, яны ўсе пераабуюцца». Павук распавёў пра беларускіх чыноўнікаў і даў парады, як з імі размаўляць

Вядомага блогера Андрэя Павука можна назваць найвялікшым знаўцам беларускага чыноўніцтва. Андрэй жартуе, што ён — другі чалавек пасля Лукашэнкі, пра якога згадвае беларускі чыноўнік. У гутарцы з «Ток» ён распавёў, навошта тэлефануе прадстаўнікам улады, якая ў гэтым гістарычная місія і як трэба размаўляць з айчынным чыноўнікам.

Андрэй Павук. Скрын відэа

Шмат гадоў Андрэй Павук тэлефануе ў розныя кабінеты і размаўляе пра набалелае, а пасля выкладае гутаркі на ютуб-канал «Рудабельская паказуха».

«Яны [чыноўнікі] крыўдзяцца, канечне. Яны адчуваюць сябе бездапаможнымі.

Яны прывыклі жыць у цемры, у гэтай сваёй клаацы, дзе яны там нешта замышляюць: таго не бяры на працу, таго звольні, аптымізуй. А калі ты ў цемру гэту прарываешся, робіш там святло, яны ўсе разбягаюцца, як тараканы: нашу клааку паварушылі, нам тут няўтульна становіцца».

Яшчэ ў пасёлку Акцябрскім, дзе жыў Павук і дзе пачаў сваё змаганне за адкрытасць і чалавекалюбства чыноўніцтва, яго спрабавалі судзіць, давалі штрафы, міліцыянеры спынялі і «даглядвалі, праглядвалі».

«Але ў міліцыі таксама людзі працуюць, ім таксама не падабаецца ўся тая кухня палітрэпрэсій, загадаў і правілаў, якія пануюць у сістэме. Але гэта добрая зарплата, нейкія сацыяльныя гарантыі, і быць мянтом лепш, чым у калгасе працаваць. Больш нейкай сацыяльнай абароны. Таму можна забыцца на сваё сумленне і трываць. А зараз яны ўвогуле нікуды дзецца не могуць, зараз яны закладнікі сістэмы. Альбо ты кат, альбо ў турму ідзеш», — мяркуе блогер.

Павук кажа, што ў свой час адчуваў сімпатыі з боку жыхароў Акцябрскага. Яго падтрымлівалі, бо ведалі, што Павук, у адрозненне ад раёнкі і ТБ, гаворыць праўду і нават вырашае нейкія праблемы.

Цяпер жа немагчыма вырашыць аніякіх праблем, чыноўнікі не рэагуюць на крытыку, да таго ж Павука ўжо амаль усе пазнаюць па голасе. Але ён працягвае пускаць «святло ў цемру».

«Тэлефаную, каб збіраць інфармацыю, якія ёсць чыноўнікі, каб пазнаёміцца з імі. Яны ўжо будуць ведаць мяне.

Можа, першы, каго яны згадваюць, — гэта Лукашэнка. А другі — Павук. Гэта праца на сваю рэпутацыю, а таксама гэта збор інфармацыі для нашчадкаў, для архіва, вось такая была сітуацыя, вось што казаў гэты чалавек».

Зараз чыноўнікі, кажа Андрэй, «увогуле закрыліся і робяць з сябе клоўнаў».

Ён лічыць, што беларускі чыноўнік — «гэта чалавек у палоне».

«Яго трэба ратаваць. Ён вінцік. Ён не можа гаварыць пра тое, як павінна быць. Гэта закладнік. Яму плацяць зарплату за гэта. Людзі бесхрыбетныя, калі яны не ідэйныя, будуць пагаджацца на ўмовы мацнейшага. І гэта натуральна. Таму беларускія чыноўнікі такія. Напэўна, у самым версе, там лютыя фашысты. А гэтых [на ніжэйшых узроўнях] перавыхаваць можна. Калі ўлада зменіцца, яны ўсе пераабуюцца».

Павук мяркуе, што не ўсе чыноўнікі — прыхільнікі Лукашэнкі. «Па стылі размовы я сказаў бы, што багата хто прыкідваецца. Але ёсць ідэйныя. Ёсць робаты, фанатыкі. Але гэта не натуральна, так не павінна быць. Яны няшчасныя людзі. Я ім кажу напрыканцы: трымайцеся, хутка мы вас вызвалім».

Як чалавек, які мае вялікі досвед зносінаў з чыноўніцтвам, Андрэй Павук дае парады, як з імі стасавацца, каб мець вынік.

«Спачатку іх трэба хваліць. Іх мала хваляць. Калі ты іх пахваліш, яны ўжо з табою гатовыя размаўляць», — раіць ён. 

Цалкам гутарку глядзіце тут:

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
44
Панылы сорам
5
Ха-ха
16
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
6
09.12.2022
Калі бабушка была дедушкай то у нее вырос ччч, но вы понялі
0
Вольга/адказаць/
09.12.2022
Фота харошая. Выразная. Спадзяюся - аўтарская. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930