Знайсці
09.12.2022 / 17:363РусŁacБел

Збанкрутаваў і ліквідуецца кансервавы завод у Быхаве

ААТ «Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод» прызнаны банкрутам. Эканамічны суд Магілёўскай вобласці паведамляе пра яго ліквідацыю, піша Sputnik. Ліквідацыйны працэс адкрыты па 30 чэрвеня 2023 года.

Фота: h-b.by

На сайце Быхаўскага райвыканкама гаворыцца, што прадпрыемства з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў плодаагародніннай кансервацыі ў Беларусі. Асартымент кансерваў, якія тут выпускаліся, прадстаўлены больш за 200 найменнямі.

Пакупніку прадукцыя гэтага завода была вядомая пад брэндамі «Хозяин-Барин» і «Закатки с грядки».

Не так даўно на прадпрыемстве была праведзена мадэрнізацыя, але гэта не дапамагло. На гэты момант прадпрыемства мае даўгоў каля 11,4 мільёна рублёў. У 2021 годзе аб'ём вытворчасці зменшыўся амаль напалову ў параўнанні з 2020-м, піша Sputnik са спасылкай на рашэнне суда. У асноўным ён апошнім часам выпускаў кансерваваны гарошак, кукурузу, ікру з кабачкоў і бярозавы сок.

Пэўны час сыравіну (гарох і кукурузу) на прадпрыемстве перапрацоўвалі ніжэй за сабекошт, але доўга гэта працягвацца не магло.

Частка маёмасці ААТ ужо прададзеная, але для поўнага пагашэння даўгоў гэтых сродкаў не хапіла.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
3
0
Тэрмін прыдатнасці/адказаць/
09.12.2022
З такімі назвамі ня дзіўна, што збанкрутавалі, нават хОзяИн-барИн не дапамог
0
Справка/адказаць/
10.12.2022
Очередь за производителем панских пельменей.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
10.12.2022
Что делают консервные заводы в зоне повышенной радиактивности?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930