Знайсці
09.12.2022 / 17:53РусŁacБел

Wildberries паспрабаваў зменшыць тэрмін захоўвання тавараў, але ўрэшце адкруціў усё назад

5 снежня маркетплэйс Wildberries вырашыў абмежаваць перыяд, на працягу якога замовы можна захоўваць у пунктах выдачы, да 7 дзён — каб разгрузіць пункты выдачы ў перыяд распродажу і перадсвяточнага ажыятажу. Але ўжо 9 снежня ён перадумаў і вярнуў 14-дзённы тэрмін захоўвання тавараў, паведамляе Office Life.

Рэч у тым, што кліенты Wildberries адрэагавалі на змены вялікімі чэргамі ў пункты выдачы. Таму «для зручнасці пакупнікоў» маркетплэйс вымушаны быў адкруціць усё назад.

У Wildberries адзначылі «гарачую пару» пераднавагодніх пакупак і значны рост колькасці наведвальнікаў ва ўласных і партнёрскіх пунктах выдачы, аднак на пытанне, якія меры прадпрымае кампанія, каб скараціць або ліквідаваць чэргі ў пунктах выдачы, не адказалі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930