Знайсці
09.12.2022 / 19:02РусŁacБел

У іспанскім Алікантэ адкрылі самую вялікую ў свеце калядную батлейку

3 снежня ў Алікантэ ў Іспаніі адкрылі найвялікшую ў свеце калядную батлейку. Некаторыя фігуры ў ёй дасягаюць вышыні ў 20 метраў, паведамляе Catholic.by.

На адной з плошчаў іспанскага горада Алікантэ з 2019 года стаяць самыя вялікія ў свеце калядныя яслі пад назваю «Гіганцкая Батлейка».

Яны прадстаўляюць фігуры Святой Сям’і. Фігура Дзіцяткі Езуса мае памер больш за 3 метры, фігура Марыі — 10 метраў, а фігура святога Юзафа дасягае 17-і метраў у вышыню.

Гэтую арыгінальную батлейку стварыў Хасэ Мануэль Гарсія Эсківа, мясцовы мастак, які выканаў фігуры са штучных матэрыялаў і металу.

У 2019 годзе гэтая батлейка трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса, і з таго часу дасягненне нікім яшчэ не было пераўзыдзена.

Сёлета да Святой Сям’і дадаліся Тры Каралі. Самы вялікі з іх, Балтазар, мае вышыню больш за 16 метраў, Каспар трохі ніжэйшы за яго, а вышыня Мельхіёра складае 11 метраў.

Акрамя таго, у батлейку ўваходзяць таксама шэсць фігур анёлаў, размешчаныя ў розных месцах горада. Два з іх маюць 8 метраў у вышыню, астатнія — амаль па 9 метраў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930