Знайсці
09.12.2022 / 20:423РусŁacБел

Вядомы полацкі бізнэсмен распрадае дзясяткі гандлёвых аб'ектаў па ўсёй Беларусі

Буйны полацкі бізнэсмен Уладзімір Захараў выставіў на продаж дзясяткі гандлёвых аб'ектаў. Пра гэта гаворыцца на сайце гандлёвага цэнтра «Стралец», які яму належыць. Сярод выстаўленых на продаж аб'ектаў значацца ў тым ліку тыя, якія знаходзяцца не толькі ў Полацку і Наваполацку, але таксама ў Магілёве, Гродне, Мінску, Бабруйску, піша «Зеркало».

Гандлёвы дом «Стралец». Фота: arendastrelets.by

Усяго полацкі бізнэсмен прадае 32 аб'екты нерухомасці (плюс стаянку) у сямі гарадах Беларусі. Сярод іх буйныя гандлёвыя цэнтры ў Полацку «Стралец» і «Манеж». У асноўным гэта гандлёвыя цэнтры і будынкі, дзе знаходзяцца аб'екты гандлю. Пра прычыны продажу не паведамляецца.

Сам бізнэсмен сітуацыю для журналістаў не каментуе, але пры гэтым размяшчае некаторую інфармацыю па тэме ў сваіх сацыяльных сетках.

У сацсетках гандлёвага дома «Стралец» таксама з'явілася інфармацыя аб магчымай ліквідацыі гэтай арганізацыі. У адзіным рэестры дзяржрэгістрацыі юрыдычных асоб і ІП гэтая арганізацыя значыцца як дзейная, а апошнія змены ва ўстаноўчы дакумент юрыдычнай асобы ўносіліся ў снежні 2020 года. Інфармацыю аб магчымай ліквідацыі бізнэсмен таксама не каментуе.

Крыху менш за дзесяць гадоў таму Уладзімір Захараў ужо праводзіў масавы продаж сваіх аб'ектаў. Тады гэта было звязана з інвестыцыямі ў будаўніцтва буйнога гандлёвага цэнтра ў Наваполацку.

Раней паведамлялася, што Уладзіміру Захараву належыць большая частка гандлёвых плошчаў у Полацку і Наваполацку. Гэта буйныя гандлёвыя цэнтры, гіпермаркет, рынак «Стралецкі». Раней Захараў валодаў тэлеканалам «Квант» і газетай «Інфарм-плюс», лікёра-гарэлачным заводам «Вінрэал». У 2013 годзе ў рэйтынгу «Ежедневника» полацкі бізнэсмен уваходзіў у топ-200 самых уплывовых прадпрымальнікаў Беларусі і займаў 131-ю пазіцыю.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
14
Ого
14
Сумна
7
Абуральна
0
09.12.2022
"Пра прычыны продажу не паведамляецца" Но это очевидно
0
Пара/адказаць/
10.12.2022
Падасца за бугор пэўна.
1
Максим Дизайнер/адказаць/
10.12.2022
И зъя у Польшчу?Дачушки уже давно там?Так, беларусики?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930