Знайсці
09.12.2022 / 21:292РусŁacБел

У Стоўбцах урачыста перазахавалі парэшткі святара Фабіяна Малішоўскага, пры якім пабудавалі мясцовы касцёл

Пры манаху Фабіяну Малішоўскім з яго непасрэдным удзелам у Стоўбцах быў у 1640 годзе ўзведзены каталіцкі храм імя Святога Антонія. У жніўні 1644-га Фабіян Малішоўскі памёр і яго пахавалі ў пабудаваным ім касцёле. У 1958 годзе храм быў узарваны, а парэшткі Фабіяна Малішоўскага ўдалося адшукаць толькі ў мінулым годзе. Сёння іх урачыста перазахавалі, паведамляе «Звязда».

На цырымоніі перазахавання прысутнічалі апостальскі нунцый у Беларусі Антэ Ёзіч, архіепіскап Мінска-Магілёўскай епархіі Юзаф Станеўскі, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак, старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын.

Што ў мінулым годзе знайшлі менавіта парэшткі святара, пацвердзілі эксперты Следчага камітэта, якія правялі шэраг экспертыз, у тым ліку ўнікальных. Вывучаліся архіўныя дакументы, апытваліся сведкі. Напрыклад, для аднаўлення знешнасці памерлага следчымі была прызначана медыка-крыміналістычная экспертыза, адпаведна якой выкананая графічная рэканструкцыя прыжыццёвага вобраза. 

Спецыяльна для цырымоніі пахавання парэшткаў Малішоўскага быў зроблены саркафаг у выглядзе чалавечага цела з металічнай галавой.

Чытайце таксама:

У Стоўбцах знайшлі парэшткі каталіцкага манаха XVII стагоддзя. Яго магіла — месца паломніцтва

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Віктар/адказаць/
10.12.2022
Чамуж Наша Ніва не напісала, што пры гэтай урачыстасці каталіцкі Касцёл і пробашч парафіі ў Стоўбцах брата браталіся са Следчым Камітэтам. І менавіта апошнія ўрачыста ўнеслі труну. А сам мітрапаліт Станеўскі разам з прадстаўнікамі следчага камітэту служыў св. Імшу?
0
Ветеринар/адказаць/
10.12.2022
Румак, Турчин- )))))). Вы это серьезно? Их даже черт к себе на 10 км не подпустит. Один стукач комсомольский, вечно выпрашивающий себе льготы. Второй - просто тупик, если б папа не помог. Но обоих Бог уже наказал.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930