Знайсці
10.12.2022 / 00:551РусŁacБел

Таксама пенальці! Аргенціна прабілася ў паўфінал

Зборная Аргенціны перамагла ў драматычным матчы па пенальці Нідэрланды і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету.

Леа Месі і Леандра Парэдэс. Фота: Ricardo Mazalan / AP

Прычым аргенцінцы вялі ў ліку 2:0. На 35-й хвіліне забіў Маліна з перадачы Месі. А ў сярэдзіне другога тайма сам Месі з пенальці.

Але на 83-й Вегхорст, які выйшаў на поле за чатыры хвіліны да гэтага, лік скараціў, а потым на 11-й дададзенай хвіліне згуляў на дабіванні пасля штрафнога — 2:2.

Дадатковы час галоў не прынёс, а пенальці лепш прабілі аргенцінцы 4:3. Двойчы выручаў брамнік Марцінес, які адбіў удары ван Дэйка і Бергейса.

У паўфінале Аргенціна ў аўторак згуляе з Харватыяй, што сёння таксама перамагла па пенальці Бразілію.

У суботу ў 1/4 фіналу згуляюць Партугалія — Марока (18:00) і Англія — Францыя (22:00).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
10.12.2022
Шкода. Не падабаецца мне гэта Аргенціна і яе Месі, і не падабалась ніколі і без Месі
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера