Знайсці
10.12.2022 / 09:279РусŁacБел

ААН: Беларусь дазволіць транзіт украінскага збожжа «без папярэдніх умоў», але з просьбамі

Як адзначыў прэс-сакратар Генсека Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Стэфан Дзюжарык, Беларусь паведаміла ААН, што дасць магчымасць «без папярэдніх умоў» на транзіт украінскага збожжа праз сваю тэрыторыю для далейшага экспарту з літоўскіх партоў.

Паводле слоў Дзюжарыка, намеснік міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч сустрэўся ў пятніцу ў Нью-Ёрку з генеральным сакратаром ААН Антоніа Гутэрышам, каб паведаміць яму, што няма ніякіх перадумоў для транзіту ўкраінскага збожжа.

Амбразевіч таксама «паўтарыў просьбу свайго ўрада мець магчымасць экспартаваць уласныя ўгнаенні, якія цяпер падпадаюць пад санкцыі», — гаворыцца ў заяве Дзюжарыка па выніках сустрэчы.

У ліпені Арганізацыя Аб'яднаных Нацый і Турцыя заключылі ўгоду з Расіяй і Украінай аб аднаўленні чарнаморскіх паставак збожжа ва Украіну, якія былі спыненыя з пачатку вайны, і аблегчэнні паставак з Расіі прадуктаў харчавання і ўгнаенняў. 

Санкцыі забараняюць Беларусі экспартаваць калійныя ўгнаенні праз парты Балтыйскага мора.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
8
Ха-ха
68
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
16
0
МР-40/адказаць/
10.12.2022
Странное заявление колхозанов.Они на международном уровне да и в самой Беларуси уже ничего не решают кроме уничтожения собственного "народца". Видно их московские хозяева задумали очередную провокацию.
0
Свободу политзаключённым!/адказаць/
10.12.2022
Европа могла бы выставить ответные условия на снятие санкций с калийной сферы (и возможность экспорта через Литву) - это 1) выпустить всех политзаключённых и 2) вывести с территории Беларуси все российские войска.
0
летась /адказаць/
11.12.2022
Ха-ха-ха. А дзе ж лукашэнскі тэрмінал у СПб ці Мурманск. Хай туды адпраўляе :)))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930