Знайсці
16.12.2022 / 11:503РусŁacБел

Як выглядае самае дарагое лецішча ў Беларусі? Яно каштуе амаль мільён даляраў

Падобна на тое, што мы знайшлі самае дарагое лецішча Беларусі — пад Мінскам на продаж выставілі дом за 990 тысяч даляраў. Відаць, гэта самае дарагое лецішча ў Беларусі. Realt.by паказвае, як яно выглядае звонку і ўнутры.

З лецішчамі гэты дом звязвае толькі тое, што ён знаходзіцца на тэрыторыі садовага таварыства. Але СТ «Мая ўцеха» — гэта, хутчэй, сучасны катэджны пасёлак: ён газіфікаваны, участкі вялікія, вуліцы шырокія. Забудова кардынальна адрозніваецца ад класічнай дачнай — спрэс сучасныя дамы. Да Мінска рукой падаць — усяго 14 кіламетраў у гродзенскім кірунку. Побач лес, вадаём, цэнтр коннага спорту ў Ратамцы.

Менавіта тут прадаецца сучасны загарадны дом, пабудаваны па індывідуальным праекце. Ён даволі новы — пабудаваны ў 2018 годзе. Катэдж аднапавярховы, з жылой мансардай, агульная плошча — 381 м².

Фасад дома з клінкернай пліткі ручной фармоўкі, на даху — модульная чарапіца.

Унутры стыльны інтэр'ер па дызайн-праекце з выкарыстаннем якасных матэрыялаў.

Дом цалкам гатовы да пражывання: маецца ўся неабходная мэбля, убудаваная тэхніка і сантэхніка прэміум-класа.

Планіроўка прадуманая і зручная. На першым паверсе знаходзяцца прасторная кухня-гасцёўня са сталовай зонай, тры спальні, гардэробная з убудаванымі сістэмамі захоўвання, кабінет і два санвузлы. З гасцінай ёсць выхад на тэрасу з зонай барбекю.

На мансардзе знаходзяцца пакой адпачынку і пакой для гульняў.

Ацяпляецца дом газавым катлом Buderus і сістэмай цёплых падлог. Памяшканні абсталяваныя сістэмай кандыцыянавання. Вада — з уласнай артэзіянскай свідравіны. Уладальнікі карыстаюцца высакахуткасным інтэрнэтам (оптавалакно), ёсць сістэма відэаназірання.

На непрадбачаныя выпадкі прадугледжана крыніца бесперабойнага аварыйнага сілкавання на 6кВт — для асвятлення, ахоўнай сістэмы і інтэрнэту.

Участак зусім не дачны — 20 сотак зямлі з ландшафтным дызайнам, аўтаматычным палівам газона. Тэрыторыя абгароджаная, пры ўездзе аўтаматычныя вароты. Таксама ёсць крытая паркоўка для аўто з разеткамі 380 вольт для зарадкі электрамабіляў, гараж. Тэраса, ганак і дарожкі выкладзеныя гранітам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Алло/адказаць/
16.12.2022
Ну вот, материал для проверки по ст. 174.
2
Valadzimir/адказаць/
17.12.2022
Як па мне, то гэтае "лецішча" - адзін суцэльны абсурд! У тым сэнсе, што едзеш ціпа адпачнуць за горад "на прыроду", а прыязжджаеш у такія самыя гарацкія апартаменты, з пляцам з тратуварнай пліткі ля дома, і з вельмі умоўнай "прыродай" за вокнамі.
1
Максим Дизайнер/адказаць/
17.12.2022
Проперженные диваны в цену входят?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера