Знайсці
16.12.2022 / 19:30РусŁacБел

Кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец выйдзе па-нямецку

Адно са старэйшых выдавецтваў Вены ў наступным годзе апублікуе твор беларускай пісьменніцы Евы Вежнавец (Святланы Курс) «Па што ідзеш, воўча?», паведамляе выдавецкая ініцыятыва «Пфляўмбаўм».

 

Святлана Курс

У лютым 2023 года «балотная казка» Евы Вежнавец, уганараваная летась прэміяй Ежы Гедройця, выйдзе ў перакладзе на нямецкую мову. Аўтарка перакладу — Ціна Вюншман (Tina Wünschmann), вядомая па супрацы з беларускімі літаратарамі Альгердам Бахарэвічам і Юліяй Цімафеевай. Менавіта Ціна Вюншман перакладала творы слынных беларускіх аўтараў на нямецкую.

 

Публікаваць «Па што ідзеш, воўча?» будзе выдавецтва Паўля Жолнея (Paul Zsolnay), адно з вядомых выдавецтваў Аўстрыі, на рухунку якога выданне кніг такіх аўтараў, як Генрых Ман, Генрых Эдуард Якаб, Франц Верфель, Жан-Рышар Блох, Франц Тэадор Цокар ды іншыя, паведамляе Reform.by.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930