Знайсці
18.12.2022 / 16:427РусŁacБел

Наста Кудасава. Мы скарміліся дарэшты часу хітраму. Верш

Паэтка Наста Кудасава апублікавала на сваёй старонцы ў фэйсбуку новы верш.

Фота: facebook.com/nastakudasawa

Мы скарміліся дарэшты часу хітраму.
Жах шурпатым языком мне вочы ліжа.
Знойдзеш мову — напішы пра тых, хто вытрымаў.
Знойдзеш мову — напішы пра тых, хто выжыў.
Трэба ведаць, што іх вывела, што ззяла ім,
Што давала ім падтрымку і надзею,
Што рабіць, калі я ў глеі ротам зяваю
І ад болю штохвіліны халадзею.

Чытайце таксама:

Наста Кудасава. Нас нажом па зямлі размазала. Верш

Наста Кудасава. Мне лепей мы — звычайныя, жывыя. Верш

Наста Кудасава. Прытуляем да крыла крыло. Верш

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
бум-бам-бит/адказаць/
18.12.2022
"ничего умнее не нашлось предложить ?" самое умное - это было застрелиться. дав но поздно уже поэту му придется как-то жит ь
0
и эта/адказаць/
19.12.2022
чувак, не гані валну
0
Беладонна/адказаць/
20.12.2022
І нават пад гэтым добрым тэкстам Насты руслайна набралося. Каб вы ўсе застылі назаўсёды ў сваёй нязменнай лайнаформе.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930