Знайсці
29.12.2022 / 12:06РусŁacБел

Фільм Аляксея Палуяна атрымаў узнагароду The Cinema for Peace за найлепшы палітычны фільм 

Фільм Courage пра беларускі пратэст адзначаны міжнародным фондам The Cinema for Peace.

Кадр з фільма

«Вельмі прыемна асэнсоўваць, што пра беларускі супраціў у свеце яшчэ памятаюць. Выстаім! Абавязкова!» — напісаў пра ўзнагароду рэжысёр Аляксей Палуян у фэйсбуку.

Журы конкурсу адзначыла Courage («Смеласць») як «натхняючы і бадзёры дакументальны фільм аб мірным паўстанні нацыі супраць несправядлівасці і жорсткага прыгнёту іх дэмакратычных рухаў».

Фільм быў зняты ў першыя месяцы пратэсту 2020 года. Галоўнымі героямі сталі акцёры Свабоднага тэатра — Дзяніс Тарасенка, Павел Гарадніцкі і Марына Якубовіч. Прэм'ера адбылася на Берлінскім кінафестывалі ў 2021 годзе. На прэм'еры былі Святлана Алексіевіч і Святлана Ціханоўская.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера