Знайсці
30.12.2022 / 09:4810РусŁacБел

Мікеланджэла быў бы ў шоку. Паглядзіце, якую яркую кватэру прадаюць у Мінску

Незвычайную трохпакаёвую кватэру з размаляванымі столямі прадаюць амаль за 105 тысяч даляраў. Увагу на яе звярнуў канал «Будні рыэлтара».

Кватэра знаходзіцца на Маякоўскага, 8 у цагляным доме 1973 года пабудовы (але тры гады таму быў капрамонт). Гэта першы паверх.

У жылых пакоях пакладзены паркет, на кухні — ламінат. Сцены на кухні і калідоры абшытыя вагонкай. Асаблівасць кватэры — размаляваныя нацяжныя столі.

Агульная плошча — 68,7 квадратнага метра, жылая — 47,1.

«Ціхі раён горада, ад якога да цэнтра можна даехаць на транспарце менш чым за 5 хвілін, прыпынак знаходзіцца ў 2-х хвілінах ад дома!» — рэкламуюць у аб'яве.

Цана такой арт-кватэры — 104 900 даляраў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
110
Ха-ха
32
Ого
6
Сумна
8
Абуральна
4
31.12.2022
а что - в Версале или Букингемском дворце (или любом другом) со вкусом думаете лучше? нет. даже хуже - потому что масштаб побольше
1
мясцовы/адказаць/
01.01.2023
)))))...зашмат.....у двухпакаеуке.???Яму б єрмітаж ці царское село..ці геленджык ..дзе другарадасныя італійцы " гастарбайцелі" )))))
0
Тэкля/адказаць/
08.01.2023
Мая псіхіка такога не вытрымае
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930