Знайсці
30.12.2022 / 22:353РусŁacБел

Выйшла навагодняе абнаўленне Telegram. Шмат новага і цікавага

Telegram выпусціў фінальнае ў 2022 годзе абнаўленне пад нумарам 9.3, якое ўжо даступнае для спампоўвання на IOS і Android.

Фота: AP Photo / Matthias Schrader

Абнаўленне аказалася даволі маштабным — у месенджары з'явіўся цэлы шэраг новых магчымасцяў і зручных функцый. Далей коратка пра іх:

Спойлер для медыяфайлаў. Цяпер фота, відэа і іншыя медыя можна хаваць за спойлерамі. Праглядзець файл можна толькі дакрануўшыся да яго.

Эканомія памяці. Пашырыліся налады аўтаматычнай ачысткі кэшу Telegram: цяпер можна выбраць перыяд выдалення, дадаць чаты ў выключэнні, а сам кэш цяпер падзелены на катэгорыі. У абнаўленні для iOS памер кэшу стаў падлічвацца хутчэй.

Фотарэдактар. Дадаліся новыя інструменты для рэдагавання фатаграфій перад адпраўкай: лініі можна згладзіць, іх таўшчыня дынамічна мяняецца ў залежнасці ад хуткасці руху пальца; з'явіўся пэндзаль для эфекту размыцця, колер можна задаць больш дакладна; можна мяняць памер, шрыфт, фон і выраўноўванне подпісаў, а таксама ўключаць у іх эмодзі з анімаваных набораў.

Аватаркі. Можна прызначаць фатаграфію кантакта толькі для сябе і прапаноўваць аватаркі суразмоўцам. Свой аватар можна схаваць ад усіх, дадаўшы канкрэтных карыстальнікаў у выключэннях; пры гэтым можна выбраць іншую карцінку для бачнасці ўсім.

Групы. Адміністратары груп памерам больш за 200 удзельнікаў зараз могуць схаваць іх спіс. Імёны ўдзельнікаў групы будуць бачныя толькі адміністратарам.

Тайм-коды. Для карыстальнікаў Android з'явілася магчымасць дадаваць тайм-коды для аўдыязапісаў, пры гэтым сам запіс дзеліцца на блокі.

Анімацыі, рэакцыі і эмодзі. Была дададзена поўнаэкранная анімацыя для некаторых эмодзі, калі адпраўляць іх асобна без тэксту. Анімацыя бачная ўсім удзельнікам чатаў. А для ўладальнікаў Premium з'явіліся 10 новых набораў анімаваных эмодзі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
30.12.2022
Govnosoft
0
Максим Дизайнер/адказаць/
06.01.2023
Kratko

Стадо софт
0
Старший следователь Знаменский А.К./адказаць/
08.01.2023
Губазик рекомендует...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031